Э́дён Ле́хнер (; , — , ) — венгерскі архітэктар.
Біяграфія Вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Будапешце, Акадэміі мастацтваў у Берліне, у навучальных установах Францыі і Англіі. З 1868 года працаваў у Будапешце і іншых гарадах Аўстра-Венгрыі — Браціславе, Зрэняніне, Кечкемеце.
Ранняя творчасць — у духу эклектыкі, пазней стаў найвыдатным прадстаўніком венгерскага мадэрну. Лехнер імкнуўся выказаць мовай архітэктуры венгерскі нацыянальны характар. Адным з першых ужыў у Венгрыі бетон і сталь.
Працы
Музей прыкладнога мастацтва ў Будапешце (1893—1896) Інстытут геалогіі ў Будапешце (1898—1899) Будынак паштамта-ашчадкасы ў Будапешце (1899—1902) Каталіцкая гімназія на Грэслінгавай вуліцы у Браціславе (1906—1908) Касцёл Святой Лізаветы (Блакітны касцёл) ў Браціславе (1907—1913)
Спасылкі
Эдзён Лехнер у Вялікай савецкай энцыклапедыі
Катэгорыя:Эдзён Лехнер Катэгорыя:Архітэктары Венгрыі Катэгорыя:Архітэктары мадэрну