Марыя Ганкель (; , Шверын — , Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта.

Біяграфія Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 годаBernhard Pabst, які напісаў падрабязную біяграфію Марыі Ганкель, сцвярджае ў ёй, што будучая паэтэса вывучыла эсперанта менавіта ў 1905 годзе, а не ў 1903, як аб гэтым пішуць асобныя крыніцы., пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала саарганізатарам Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзеным падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей, акрамя літаратурнай дзейнасці, Ганкель да самай смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.

Творчасць

Ганкель у сваіх вершах адлюстроўвала ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызму даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пясчынкі» (Sableroj, 1911).

Літаратура

Спасылкі Марыя Ганкель у Энцыклапедыі эсперанта Біяграфія Марыі Ганкель