Ірландская рэспубліканская армія (ІРА) (, ) — рэвалюцыйная ваенная арганізацыя, якая супрацьстаяла Брытанскай арміі і прабрытанскім сілам у вайне за незалежнасць Ірландыі. Стала спадчынніцай «Ірландскіх добраахвотнікаў» пасля прыняцця адпаведнага акту самаабвешчаным парламентам Ірландскай рэспублікі. У 1919—1921 гадах вяла партызанскую вайну супраць войскаў метраполіі. Неўзабаве пасля заключэння англа-ірландскага дагавора, ІРА была рэарганізавана ў нацыянальную армію пад камандаваннем Майкла Колінза. Аднак, значная частка партызан не прызнала дагавор і развязала грамадзянскую вайну. Дагэтуль дзейнічаюць арганізацыі, якія называюць сябе «Ірландскай рэспубліканскай арміяй».

Літаратура Tim Pat Coogan, The I.R.A., 1970. ISBN 0-00-653155-5

Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі Катэгорыя:Ірландская рэспубліканская армія