Група > 1 v Перыяд 2 3 4 5 6 7

Шчолачныя металы — хімічныя элементы, якія складаюць галоўную падгрупу І групы Перыядычнай сістэмы: літый, натрый, калій, рубідый, цэзій, францый.

На знешнім энергетычным узроўні шчолачныя металы маюць адзін s-электрон. Шчолачныя металы маюць блізкія фізічныя і хімічныя ўласцівасці, якія заканамерна змяняюцца з узрастаннем атамнага нумару.

У свабодным выглядзе шчолачныя металы – светлыя, мяккія, хімічна актыўныя металы. Хімічная актыўнасць расце з узрастаннем атамнага нумару. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1. Большасць соляў шчолачных металаў добра раствараецца ў вадзе. Гідраксіды шчолачных металаў з’яўляюцца шчолачамі.

Катэгорыя:Хімічныя элементы