Міністр абароны ЗША () — афіцыйнае найменне міністэрскай пасады ў Кабінеце Прэзідэнта ЗША, адказнай за ўсе пытанні ў сферы кіраўніцтва Узброенымі сіламі ЗША ў мірны і ваенны час. З’яўляецца главой Міністэрства абароны ЗША. Прызначаецца Прэзідэнтам з ухвалення Сената. Па законе міністрам абароны ЗША не можа быць прызначаны грамадзянін, на працягу сямі гадоў пасля вызвалення ад абавязковай службы ў якасці афіцэра рэгулярных часцей Узброеных сіл ЗША (10-ы збор законаў ЗША, раздзел 113). Міністр абароны па іерархіі з’яўляецца шостым чалавекам у дзяржаве.
Гэта пасада з’явілася ў 1947 годзе, калі ваенна-марскія сілы, армію і нядаўна створаныя ваенна-паветраныя сілы былі аб’яднаны ў нацыянальнае ваеннае ведамства (National Military Establishment). У выніку буйной рэарганізацыі міністры арміі ЗША (сухапутных сіл) (Department of the Army), ВПС (Department of the Air Force) і ВМС (Department of the Navy) перасталі з’яўляцца членамі кабінета міністраў і былі падпарадкаваны міністру абароны. У 1949 годзе нацыянальнае ваеннае ведамства было пераназвана ў міністэрства абароны, гэта назва захавалася да нашага часу.
Унутры ўзброеных сіл ЗША міністра абароны часта завуць скарочана Сек-Дэф (Secretary of Defense — SecDef).
Міністр абароны і Прэзідэнт ЗША разам з’яўляюцца Упаўнаважаным нацыянальным камандаваннем (National Command Authority — NCA), якое можа прывесці ў дзеянне стратэгічную ядзерную зброю. Усё ядзернае ўзбраенне падпарадкоўваецца правілу двух чалавек (two-man rule). Паводле гэтага правіла, яны абодва павінны загадаць прывесці ў дзеянне ядзерныя сілы, каб загад быў выкананы.
Міністр абароны з’яўляецца главой Міністэрства абароны. Непасрэдна яму падпарадкоўваюцца: Намеснік міністра абароны, намеснік міністра абароны па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (Under Secretary of Defense for Acquisition, Technology, and Logistics), Намеснік міністра абароны (камптроллер/галоўны фінансавы інспектар) (Under Secretary of Defense (Comptroller)), Глава разведвальнага кіравання, намеснік міністра абароны па кадрах і баявой гатовасці (Under Secretary of Defense for Personnel and Readiness) Намеснік міністра абароны па ваенна-палітычных пытаннях (Under Secretary of Defense for Policy). Усіх гэтых намеснікаў павінен сцвярджаць Сенат.
Міністру абароны ЗША падпарадкоўваюцца шэсць глаў Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў (Joint Chiefs of Staff), а таксама ён камандуе дзевяццю аб’яднанымі камандзірамі.
У верасні 2025 года прэзідэнт Дональд Трамп дазволіў міністру скарыстаць другі, дадатковы гістарычны тытул Secretary of War (вайсковы міністр, міністр вайны).
Міністры абароны ЗША Імя Даты службы Служылі пры прэзідэнце Джэймс Форэстал 17 верасня 1947 — 28 сакавіка 1949 Гары Трумэн Луіс Артур Джонсан 28 сакавіка 1949 — 19 верасня 1950 Гары Трумэн Джордж Маршал 21 верасня 1950 — 12 верасня 1951 Гары Трумэн Роберт Ловет 17 верасня 1951 — 20 студзеня 1953 Гары Трумэн Чарлз Уілсан 28 студзеня 1953 — 8 кастрычніка 1957 Дуайт Эйзенхаўэр Ніл Мак-Элрой 9 кастрычніка 1957 — 1 снежня 1959 Дуайт Эйзенхаўэр Томас Гейтс 2 снежня 1959 — 20 студзеня 1961 Дуайт Эйзенхаўэр Роберт Мак-Намара 21 студзеня 1961 — 29 лютага 1968 Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан Кларк Кліфард 1 сакавіка 1968 — 20 студзеня 1969 Ліндан Джонсан Мелвін Лэйрд 22 студзеня 1969 — 29 студзеня 1973 Рычард Ніксан Эліят Рычардсан 30 студзеня 1973 — 24 мая 1973 Рычард Ніксан Джэймс Шлезінгер 2 ліпеня 1973 — 19 лістапада 1975 Рычард Ніксан, Джэральд Форд Дональд Рамсфелд 20 лістапада 1975 — 20 студзеня 1977 Джэральд Форд Гаральд Браўн 21 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981 Джымі Картэр Каспар Уайнбергер 21 студзеня 1981 — 23 лістапада 1987 Рональд Рэйган Фрэнк Карлучы 23 лістапада 1987 — 20 студзеня 1989 Рональд Рэйган Рычард Чэйні 21 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 Джордж Герберт Уокер Буш Лес Эспін 21 студзеня 1993 — 3 лютага 1994 Біл Клінтан Уільям Пэры 3 лютага 1994 — 23 студзеня 1997 Біл Клінтан Уільям Коэн 24 студзеня 1997 — 20 студзеня 2001 Біл Клінтан Дональд Рамсфелд 20 студзеня 2001 — 18 снежня 2006 Джордж Уокер Буш Роберт Гейтс 18 снежня 2006 — 30 чэрвеня 2011 Джордж Уокер Буш, Барак Абама Леон Панета 30 чэрвеня 2011 — 27 лютага 2013 Барак Абама Чак Хэйгел 27 лютага 2013 — 17 лютага 2015 Барак Абама Эштан Картэр 17 лютага 2015 — 20 студзеня 2017 Барак Абама Джэймс Мэціс 17 лютага 2017 — 31 снежня 2018 Дональд Трамп Лойд Джэймс Осцін 22 студзеня 2021 — 25 студзеня 2025 Джо Байдэн Піт Хегсет 25 студзеня 2025 Дональд Трамп
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія міністраў абароны ЗША Загад прэзідэнта ЗША пра парадак пераемнасці ў міністэрстве абароны ад 22 снежня 2005 года Вядомыя военачальнікі ЗША — ёсць і міністры, і намеснікі.