Геамагнітная бура 1859 года — наймацнейшая за гісторыю назіранняў дакументальна зафіксаваная геамагнітная бура. Комплекс падзей, які ўключае ў сябе як геамагнітную буру, так і выклікаўшыя яе моцная актыўныя з'явы на Сонцы, таксама вядомая як «Падзея Карынгтана» ці паводле англамоўнай літаратуры, «Сонечны супершторм» ()«Timeline: The 1859 Solar Superstorm»..

З 28 жніўня па 2 верасня на Сонцы назіраліся шматлікія плямы і выбліскі. Апоўдні 1 верасня брытанскі астраном Рычард Карынгтон назіраў найвялікшы выбліск«Bracing the Satellite Infrastructure for a Solar Superstorm»., якая выклікала буйны каранальны выкід масы. Ён накіраваўся да Зямлі і дасягнуў яе праз 18 гадзін, што надзвычай хутка, бо звычайна такую адлегласць выкід пралятае за 3-4 дні. Выкід рухаўся так хутка, бо папярэднія выкіды расчысцілі яму шлях«Bracing the Satellite Infrastructure for a Solar Superstorm», slide #2..

1-2 верасня пачалася найбуйнейшая за ўсю гісторыю рэгістрацыі геамагнітная бура, якая выклікала адмову тэлеграфных сістэм па ўсёй Еўропе і Паўночнай Амерыцы«The Great Storm: Solar Tempest of 1859 Revealed».. Паўночныя ззянні назіраліся па ўсім свеце, нават над Карыбамі; таксама цікава, што над Скалістымі горамі яны былі настолькі яркімі, што свячэнне абудзіла золаташкальнікаў, якія пачалі гатаваць сняданак, думаючы, што наступіла раніца. Згодна ацэнкам, Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці (англ. Disturbance Storm Time Index) падчас буры дасягаў −1760 нТл.

Ледзяныя керны сведчаць, што падзеі падобнай інтэнсіўнасці паўтараюцца з перыядычнасцю прыкладна раз у 500 гадоў. Самая моцная бура з пачатку касмічнай эры (з 1957 году) адбылася 13 сакавіка 1989 года, калі Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці дасягаў −640 нТл. Таксама пасля 1859 году слабейшыя буры адбываліся ў 1921 і 1960 гадах, калі адзначаліся масавыя збоі радыёсувязі.

Гл. таксама Геамагнітная бура

A Super Solar Flare , Trudy E. Bell & Dr. Tony Phillips, May 6, 2008, Science@NASA Space storm alert: 90 seconds from catastrophe, New Scientist, March 23, 2009 by Michael Brooks, проверено 28 марта 2009 г. The Largest Magnetic Storm on Record , «Падзея Карынгтона» з 27 жніўня па 7 верасня 1859 г.; запісана ў Абсерваторыі К'ю, Лондан, (выявы запісаў магнітометра), спраўджана 28 сакавіка 2009 г. The Sun Kings: The Unexpected Tragedy of Richard Carrington and the Tale of How Modern Astronomy Began , ISBN 978-0-691-12660-9, Stuart Clark, 2007

Спасылкі Справаздача Каррингтона

Катэгорыя:Сонечная актыўнасць Катэгорыя:1859 год у навуцы Катэгорыя:Сонечна-зямныя сувязі Катэгорыя:Касмічныя пагрозы