Вялі́кія Ко́січы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Троцкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XV стагоддзя ўладанне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтка Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр пацвердзіў гэты запіс. Пад 1567 годам пазначана ў попісе літоўскага войска.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1860 годзе вёска ў складзе маёнтка Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косічаў і навакольных вёсах сумесна са свяшчэннікамі Качалоўскім і Савіцкім пабудавалі праваслаўную царкву са званіцай. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасная ўправа (з 1890 года ў в. Чэрні), праваслаўная царква, карчма. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучылася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло — цэнтр Косіцкай воласці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак (9 жыхароў). У сяле быў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых абшчын; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Косіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У студзені 1950 года арганізаваны калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32. У 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя».

8 мая 1970 года вёска Братылава з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутар МалькіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Насельніцтва 47 мужчын, 58 жанчын (1860) 37 двароў, 262 жыхары (1876) 13 двароў, 147 жыхароў (1886) 214 жыхароў (1905) 10 двароў, 52 жыхары (1921) 29 двароў, 168 жыхароў (1940) 46 гаспадарак, 168 жыхароў (1997) 50 гаспадарак, 107 жыхароў (2005) 153 жыхары (2009) 211 жыхароў (2019) 90 гаспадарак, 208 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Галерэя

Славутасці Свята-Петра-Паўлаўская царква

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна