Беларускія Навіны=Nouvelles Bielorussiennes (Supplement à «Syndicalisme CFTC») — перыядычнае выданне беларускай эміграцыі.
Гісторыя Выдаваўся з 25 снежня 1945 па 28 чэрвеня 1947 у Парыжы (Францыя) як дадатак да газеты Канфедэрацыі французскіх працоўных-хрысціян (La Confédération française des travailleurs chrétiens). Выйшла 8 нумароў. Рэдактар — Лявон Рыдлеўскі.
У час, калі выдавецкая справа у лагерах DP была пад забаронай, «Беларускія Навіны» былі галоўным беларускім перыядычным выданнем эміграцыі.
Нумары 1945 № 1 (25 снежня) 1946 № 1 (25 студзеня); № 2 (24 лютага); № 3/4 (20 красавіка) 1947 № 1 (6) (5 студзеня); № 2 (7) (25 сакавіка); № 3 (8) (28 чэрвеня)
Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Культура Парыжа Катэгорыя:1945 год у Францыі Катэгорыя:Беларусы ў Францыі