Вялю́нь (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Радзіма Героя Савецкага Саюза Івана Маісеева.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў Ягмін; мелася 358 дзесяцін зямлі. У 1890 годзе — цэнтр Вялюнскай сельскай грамады, якой належала 246 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У сакавіку 1948 года арганізаваны калгас імя Суворава, які аб’яднаў 52 гаспадарак з 70, 300 га раллі і 65 га сенакосу, 33 кані.
8 мая 1970 года вёска Вялюнь з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Насельніцтва 90 мужчын, 74 жанчыны (1870) 53 двары, 322 жыхары (1897) 309 жыхароў (1905) 20 двароў, 141 жыхар (1921) 61 двор, 360 жыхароў (1940) 243 жыхары (1959) 200 жыхароў (1970) 54 гаспадаркі, 104 жыхары (1997) 49 гаспадарак, 78 жыхароў (2005) 85 жыхароў (2009) 89 жыхароў (2019) 71 гаспадарка, 189 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).
Вядомыя асобы Іван Цімафеевіч Маісееў (1910—1976), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна