справа|199px|Errare humanum est. — Чалавеку ўласціва памыляцца. Спіс лацінскіх фраз уключае ўстойлівыя выразы мовы старажытных рымлян, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль у шматлікіх мовах свету, уключаючы беларускую. Спіс складзены ў алфавітным парадку для лацінскіх выразаў, з прывядзеннем беларускага перакладу.
A Ad Kalendas Graecas — Да грэчаскіх календ, г.зн. ніколі. Ab imo pectore (Лукрэцый) — Ад усяго сэрца. Ab initio — З узнікнення. Abiens abi — Калі ідзеш, то ідзі. Absit omen! — Няхай не будзе гэта дрэннай прыметай! Ad rem! — Да справы! Advocatus diaboli — Адвакат д’ябла (абаронца безнадзейнай справы, у якую сам не верыць, а таксама ўсякі, хто нават у добрым шукае недахопы). Alas accidere — Падрэзаць крылы, г.зн. абмежаваць магчымасці Alba avis (Цыцэрон) — Белая птушка. Albae gallinae filius — Сын белай курыцы, г.зн. шчасліўчык Alea iacta est — Жэрабя кінута. (Цэзар, які камандаваў рымскімі легіёнамі ў правінцыі Цызальпійская Галія, вырашыў захапіць аднаасобную ўладу і перайшоў з войскам раку Рубікон, якая была натуральнай мяжой правінцыі. Гэтым самым ён парушыў закон, па якім праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі, і пачаў вайну з рымскім сенатам). Alma-mater — Маці-карміцелька (пачціва пра вышэйшую навучальную установу). Alter ego (Піфагор) — Другое я (мой двайнік). A mensa et toro — Ад стала і ложка (адлучыць). (Формула рымскага разводу). Amantes-amentes — Закаханыя — вар’яты. Amor — dolor — Каханне — пакута Amor omnia vincit — Каханне ўсё перамагае. Anguis in herba (Вергілій) — Змяя ў траве. Animum debere — Завінаваціць душу, г.зн. быць па вушы ў пазыках Ante diem — Датэрмінова Antiquo more — Па старому звычаю Antiquus amor cancer est — Старое каханне падобна да рака, г.зн. вяртаецца. Arbor mala, mala mala — Дрэнная яблыня, дрэнныя яблыкі. Argumentum baculinum — Доказ ‘дубінкай’ (з прымяненнем грубай сілы) Ars longa, vita brevis (Гіпакрат) — Мастацтва вечнае, жыццё кароткае. Aquila non captat muscas — Арол не ловіць мух. Aquilam volare docet — Ты вучыш арла лятаць. Audiatur et altera pars — Няхай будзе выслуханы і другі бок. Aurea mediocritas — Залатая сярэдзіна Aut Caesar, aut nihil — Або Цэзар, або ніхто. Audi, sile — Слухай, маўчы (Лукіян) Aut vincere, aut mori — Або перамагчы, або памерці.
B Barba crescit, caput nescit — Барада расце, галава не ведае. Bellum frigidum — Халодная вайна Bene vobis — Няхай усё ў вас будзе добра Bis dat, qui cito dat — Удвая дае той, хто дае хутка (дарагая лыжка к абеду). Bis pueri senes — Старыя — двойчы дзеці. Bona fide — Добрасумленна, даверліва. Brevi manu — Кароткай рукой, г.зн. без затрымкі. C Caput sine lingua — Галава без языка (не мець уласнай думкі) Carpe diem (Гарацый) — Карыстайся днём сённяшнім. Castis omnia casta. — Чыстаму ўсё чыста. Casus belli — Повад да вайны. Causa causarum — Прычына прычын. Cave canem — Сцеражыся сабакі. Cave ne cedas — Сцеражыся, каб не ўпасці (не ўзносся) Caetera desunt — Астатняга не хапае (надпіс у рукапісах, у якіх не хапае старонак) Cedo maiori — Уступаю старэйшаму. Cogito ergo sum — Я думаю, значыць, я існую. Consuetudo est altera natura — Звычка — другая натура. Contra bonos mores — Супраць добрых нораваў (амаральна) Contra aquam remigare — Плыць супраць цячэння Conubia sunt fatalia — Шлюб вызначаны лёсам Cor plumbeum — Свінцовае сэрца (пра бессардэчнага чалавека) Corpus delicti — Састаў злачынства Crocodili lacrimae — Кракадзілавы слёзы. Cuique suum — Кожнаму свае Cum grano salis (Пліній) — З крупінкай солі (з’едліва, насмешліва). D De mortuus aut bene aut nihil — Пра мёртвых або добра або нічога (не гавораць). Deo optimo maximo — Богу найлепшаму, найвялікшаму. Deus ex machina — Бог з машыны. Deus vult — Гэтага хоча Бог. Di te ament! — З табой бог! (формула прывітання) Dictum-factum — Сказана-зроблена. Diem perdidi (Святоній) — Я згубіў дзень. Dies ater — Чорны дзень Divide et impera — Падзяляй і валодай Do, ut des — Даю, каб і ты мне даў. Dolores Tantali — Танталавы пакуты Dum spiro, spero (Авідзій) — Пакуль дыхаю, спадзяюся. Dura lex, sed lex — Суровы закон, але гэта закон.
E Elephantum ex musca facis (Лукіян) — Ты робіш з мухі слана. Epistula non erubescit (Цыцэрон) — Пісьмо не чырванее. Equus Troianus — Траянскі конь Errare humanum est — Чалавеку ўласціва памыляцца Errata aetatis — Памылкі ўзросту (маладосці) Est modus in rebus (Гарацый) — Ёсць мера ў рэчах. Et ego in Arcadia — І я быў у Аркадзіі г.зн. быў шчаслівы. Et cetera — І гэтак далей. Ex lege — Па-за законам Ex nihilo nihil — З нічога — нічога (не атрымліваецца) Ex unque leonem — Па кіпцю льва (пазнаеш). F Fac et spera — Дзейнічай і спадзявайся Fac simile — Зрабі падобнае. Falsa spes — Марная надзея Fallax fortuna — Іронія лёсу (падманлівы лёс) Fama volat — Чутка ляціць Ferro et igni — Мячом і агнём. Festina lente — Спяшайся павольна. Fiat lux! — Да будзе святло! (Пра вялікія вынаходніцтвы. Надпіс на партрэце Гутэнберга) Fide mea! — Слова гонару! Finis coronat opus — Канец упрыгожвае справу. G Gallina scripsit (Плаўт) — Курыца надрапала (пра почырк). Gubernare e terra — Кіраваць караблём з зямлі, г.зн. даваць парады з бяспечнага месца. H Habeat sibi — Няхай сабе валодае (ну і бог з ім) Homo unius libri — Чалавек адной кнігі (пра чалавека, які знае нямнога, але грунтоўна). Homo novus — Новы чалавек (выскачка). Homo proponit, sed deus disponit — Чалавек мяркуе, а бог вызначае Honoris causa — Дзеля гонару Hostium munera — non munera — Падарункі ворага — не падарункі. G Grosso modo — У агульных рысах, прыблізна I Idea fixa — Неадвязная ідэя. Idem per idem — Тое ж праз тое. In brevi — Коратка, сцісла. In statu nascendi — У стане зараджэння. In nocte consilium — Рашэнне прыходзіць ноччу. Ioco non serio — Жартам, не сур’ёзна. L Lapsus linguae — Памылка мовы (агаворка). Lege artis — Па правілах мастацтва. Linguam tenere — Трымаць язык за зубамі. Littera scripta manet — Напісаная літара застаецца. Lupus in fabulis — Воўк з казкі (лёгкі на ўспамін). M Manus manum lavat — Рука руку мые. Mappa missa — Узмахам хусткі Mea pila est — Мяч мой, г. зн. я перамог Medicus curat, natura sanat — Урач лечыць, прырода вылечвае. Memento mori — Памятай пра смерць. Mens sano in corpore sano — У здаровым целе здаровы дух. Modus vivendi — Вобраз жыцця. More maiorum — Па звычаю продкаў Mos pro lege — Звычай замест закона Multum, non multa — Многае ў нямногіх (словах). Mutatis mutandis — Змяніўшы тое, што неабходна змяніць. N Nec plus ultra — Да самых межаў; самы лепшы Nec sibi, nec alteri — Ні сабе, ні другому. Nihil habeo, nihil timeo — Нічога не маю, нічога не баюся. Nosce te ipsum — Пазнай самога сябе. Nomen est omen — Імя гаворыць само за сябе. Nomina sunt odiosa — Імёны ненавісныя (не будзем называць імёнаў). Non bis idem — Не двойчы за адно і тое ж (караць). Non marte, sed arte — Не зброяй, а мастацтвам. Non progredi est regredi — Не ісці наперад ёсць ісці назад. O Odi et amo — Ненавіджу і кахаю. Omne vivum ex ovo — Усё жывое з яйка. O tempora, o mores! — О часы, о норавы! Ora et labora — Маліся і працуй.
P Panem et circenses! — Хлеба і відовішчаў! Pater familias — Бацька сям’і. Pater, peccavi — Бацька, я саграшыў. Pecunia non olet — Грошы не пахнуць. Per amicitiam — У імя сяброўства. Per aspera ad astra — Праз церніі да зорак Per fas et nefas — Праўдамі і няпраўдамі Periculum in mora — Небяспека ў затрымцы. Persona non grata — Нежаданая персона. Potius sero quam nunquam (Лівій) — Лепш позна, чым ніколі. Primum edere, deinde philosophari — Спачатку есці, пасля філасофстваваць. Primus inter pares — Першы сярод роўных. Pro et contra — За і супраць Pro domo suo — За свой дом (па асабістаму пытанню, у абарону сябе і сваіх спраў) Q Qualis rex, talis grex — Які важак, такое і стада. Qui non zelat, non amat — Хто не раўнуе, той не кахае Qui pro quo — Хто пра што. Qui tacet, consentit — Хто маўчыць, згаджаецца. Quod homines, tot sententiae (Тэрэнцый) — Сколькі людзей, столькі і думак. Quod erat demonstrandum — Што і трэба было даказаць. Quod licet Iovi, non licet bovi — Што дазволена Юпітэру, не дазволена быку (аб беспадстаўных прэтэнзіях на што-небудзь). Quod periit, periit — Што прайшло, то прайшло R Ratio vivendi — Сэнс жыцця. Rara avis — Рэдкая птушка Repetitio est mater studiorum — Паўтарэнне — маці вучэння. Res, non verba — Справы, не словы. Res iudicata — Вырашаная справа. S Sapienti sat (Плаўт) — Разумнаму дастаткова. Sapere aude! (Гарацый) — Асмелься быць мудрым! Saxa loquentur — Камяні гавораць. Semper avarus eget (Гарацый) -Скупому заўсёды мала. Sero venientibus ossa — Тым, хто позна прыходзіць, — косці. Si sapis, si apis (Сенека) — Калі ты мудры, будзь пчалой (будзь працалюбівым, як пчала). Si vis pacem, para bellum — Хочаш міру, рыхтуйся да вайны. Si vis amari, ama (Сенека) — Калі хочаш быць каханым, (сам) кахай. Sine ira et studio (Тацыт) — Без гневу і заўзятасці, г.зн. аб’ектыўна. Stans pede in uno — Стоячы на адной назе. Sui generis — Адзіны ў сваім родзе. Suus rex reginae placet — Свой цар царыцы падабаецца.
T Tabula rasa — Чыстая дошка. Tacito concensu — З маўклівай згоды Temporis filia veritas (Гелій) — Ісціна — дачка часу. Tempus consilium dabit — Час дасць параду. Terra incognita — Невядомая зямля (нешта невядомае). Tertius gaudens — Трэці, хто радуецца. Tertium non datur — Трэцяга не дадзена. Testis unus — testis nullus — Адзін сведка — не сведка. Timor est malus magisret — Страх — дрэнны настаўнік. Tribus verbis — У трох словах. Tu quoque, Brute! — І ты таксама, Брут! U Ubi amici, ibi opes — Дзе сябры, там багацце. Ultima ratio — Апошні, рашучы довад Umbram suam metuit (Цыцэрон) — Баяцца свайго ценю. Una hirundo non facit ver (Эразм Ратэрдамскі) — Адна ластаўка не робіць вясну. Urbi et orbi — Гораду (г.зн. Рыму) і міру. Usus est optimus magister (Цыцэрон) — Вопыт — найлепшы настаўнік. V Vade mecum — Ідзі са мной (надпіс на даведніку) Vae victis (Лівій) — Гора пераможаным. Vae soli (Бібл.) — Гора адзінокаму Velis et remis — На ветразях і вёслах (з усіх сіл) Veni, vidi, vici (Цэзар) — Прыйшоў, убачыў, перамог. Ver ex anno tollere — Пазбавіць год вясны, г.зн. у нечым страціць галоўнае, істотнае Vice versa — У зваротным напрамку; наадварот Vis probandi — Сіла доказу Vivere militare est — Жыццё ёсць барацьба. Volens-nolens — Хочаш-не-хочаш. Vox populi — vox dei''' — Голас народа — голас божы
Гл. таксама Спіс лацінскіх скарачэнняў
* Катэгорыя:Гласарыі