Этылендыямі́н, 1,2-дыямінаэтан НNCHCНNH — арганічнае злучэнне класа амінаў, першасны аліфатычны дыямін.

Уласцівасці Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Дыміць на паветры. Моцная аснова. Малекулярная маса 60,099 а. а. м.. Тэмпература плаўлення 10,9 (8,5Этылендыямін на сайце ХиМиК.ру ) °С, тэмпература кіпення 117 °C. Шчыльнасць 0,899 (0,8977) г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). З вадой утварае азеатропную сумесь.

Атрыманне Этылендыямін атрымліваюць узаемадзеяннем дыхлорэтану з аміяком пры тэмпературы 100 °C або каталітычным гідрыраваннем сумесі монаэтаноламіну з аміяком пры тэмпературы 150—230 °C. Таксама этылендыямін утвараецца непасрэдна з этылену і аміяку або з мурашынага альдэгіду, аміяку і сінільнай кіслаты (HCN) ў прысутнасці каталізатара.

Выкарыстанне Этылендыямін выкарыстоўваецца ў якасці пластыфікатара фенола-фармальдэгідных смол, стабілізатара змазачных масел, у вытворчасці поліурэтану. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты, фунгіцыдаў, лекавых сродкаў і інш.

Шкоднае ўздзеянне Этылендыямін таксічны. Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, пашкоджвае печань.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Этылендыямін на сайце ХиМиК.ру Этылендыямін на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Першасныя аміны