Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2014» ці проста «Players Championship 2014» і «Wyldecrest Parks Players Championship 2014» ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2013/2014, які праходзіў з 25 па 29 сакавіка 2014 года на арэне Гільд Хол, у Прэстане, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Стывена Магуайра (4:0), Раяна Дэя (4:3), кітайца Юя Дэлу ў чвэрцьфінале (4:1), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (4:1), а ў фінальным паядынку разграміў Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі з лікам 4:0. Такім чынам, 35-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў ліпені 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Хокінса ў рэйтынгу з пятай пазіцыі на чацвёртую.
Прызавыя грошы
Кампанія Wyldecrest Parks упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру, як і ў мінулым годзе, склаў £300,000. Таксама не змянілася і колькасць прызавых грошай пераможцы турніру — £100,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£100000Фіналіст£38000Паўфіналісты£20000Чвэрцьфіналісты£100001/8 фіналу£50001/16 фіналу£2500Найвышэйшы брэйк£2000Агульны прызавы фонд £300000 Максімальны брэйк £500
Рэйтынгавыя ачкі
Гранд-фінал PTC 2014 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі, Індыі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.
ДасягненнеАчкіПераможца3000Фіналіст2400Паўфіналісты1920Чвэрцьфіналісты15001/8 фіналу11401/16 фіналу840
Удзельнікі
У Гранд-фінале PTC 2014 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу еўрапейскага тура PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкага тура PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.
Марк Сэлбі заняў шостае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў еўрапейскага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцюю пазіцыю, а Сцюарт Бінэм, які заняў 17-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцяе месца. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі Бары Хокінс, які займаў 25-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, і Юй Дэлу, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура.
З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 11 не патрапілі ў Гранд-фінал: Алістэр Картэр, Роберт Мілкінс, Грэм Дот, Мэцью Стывенс, Дамінік Дэйл, Сяа Гадун, Пітэр Эбдан, Марк Кінг, Эндру Хігінсан, Кен Доэрці і Майкл Уайт. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Дэвід Гілберт, Энтані Хэмілтан, Джэймі Джонс, Юй Дэлу, Джымі Робертсан, Джэрард Грын, Скот Дональдсан, Сэм Бэйрд, Гэры Уілсан, Лю Хаацянь і Цзюй Жэці.
Тры снукерысты прымалі ўдзел у чацвёртым (з чатырох) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (2), Джад Трамп (11) і Марк Дэвіс (28).
Цзюй Жэці, які заняў другой месца ў рэйтынгу азіяцкага тура і патрапіў у Гранд-фінал, з'яўляўся аматарам.
10 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Роні О’Саліван (3), Сэм Бэйрд (13), Гэры Уілсан (20), Дэвід Гілберт (22), Цзюй Жэці (23), Раян Дэй (24), Скот Дональдсан (25), Джымі Робертсан (27), Юй Дэлу (31), Лю Хаацянь (32). О'Саліван быў уключаны ў сетку і на турніры 2012 года, але зняўся, не згуляўшы там ніводнага матча.
З усіх удзельнікаў спаборніцтва раней пераможцамі станавіліся Шон Мёрфі ў 2011 годзе і Дзін Цзюньхуэй у 2013 годзе.
Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 42-гадовы Энтані Хэмілтан. Фергалу О'Браену падчас турніру таксама было 42 гады, Марку Дэвісу — 41 год, а Джо Пэры і Марку Уільямсу — па 39. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 16-гадовы Лю Хаацянь. Скоту Дональдсану было 20 гадоў, а Джаду Трампу — 24.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру
У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 17 сакавіка 2014 года пасля World Open. Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 15 Марк Ален 5 2 45250 22.02.1986 2013 1/4 фіналу (2013) 1 3 2 1 66.67% 15 11 4 73.33% 6 1 125 2.5 15 9500 2 2 Марк Сэлбі 8 1 42716 19.06.1983 2011 1/2 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 34 18 16 52.94% 10 0 92 3.4 — 27500 3 27 Роні О’СаліванРоні О'Саліван выдзелены як чэмпіён свету, але ён таксама з'яўляўся дэбютантам турніру. 6 1 38616 05.12.1975 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 4 18 Марк Уільямс 8 1 30683 21.03.1975 2011 1/4 фіналу (2011) 2 3 1 2 33.33% 18 10 8 55.56% 4 2 143 4.5 9 10000 5 7 Шон Мёрфі 7 1 29499 10.08.1982 2011 Перамога (2011) 1 4 4 0 100% 21 16 5 76.19% 11 1 116 1.91 21 60000 6 10 Джон Хігінс 9 1 27550 18.05.1975 2012 1/12 фіналу (2012) 2 2 0 2 0% 13 5 8 38.46% 5 2 123 2.6 6.5 5250 7 11 Рыкі Уолдэн 7 1 25100 11.11.1982 2011 1/4 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 22 13 9 59.09% 10 3 131 2.2 7.33 14000 8 4 Сцюарт Бінэм 9 1 22983 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 2 2 0 2 0% 13 5 8 38.46% 1 0 90 13 — 6500 9 3 Дзін Цзюньхуэй 8 0 20933 01.04.1987 2012 Перамога (2013) 2 7 6 1 85.71% 43 25 18 58.14% 20 10 147 2.15 4.3 105000 10 20 Лян Вэньбо 10 0 20483 10.08.1982 2011 1/12 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 5 1 4 20% 1 0 89 5 — 2500 11 6 Джад Трамп 8 0 20249 20.08.1989 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 3 0 3 0% 19 7 12 36.84% 2 1 113 9.5 19 11500 12 32 Фергал О’Браен 8 0 17199 08.03.1972 2012 1/12 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 4 0 4 0% 0 0 <50 — — 2750 13 74 Сэм Бэйрд 8 0 16351 17.06.1988 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 14 14 Джо Пэры 9 1 15682 13.08.1974 2012 1/4 фіналу (2012) 2 5 3 2 60% 28 16 12 57.14% 9 1 100 3.11 28 15000 15 8 Марка Фу 8 0 15300 08.01.1978 2011 1/4 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 21 10 11 47.62% 4 1 104 5.25 21 12000 16 9 Стывен Магуайр 7 0 14766 13.03.1981 2012 1/2 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 24 11 13 45.83% 8 0 92 3 — 22500 17 1 Ніл Робертсан 7 0 14083 11.02.1982 2012 Фінал (2012, 2013) 2 9 7 2 77.78% 48 31 17 64.58% 18 2 131 2.67 24 75000 18 66 Джэрард Грын 9 0 13383 10.08.1982 2011 1/12 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 6 2 4 33.33% 0 0 <50 — — 2500 19 44 Джэймі Джонс 9 0 13300 14.02.1988 2011 1/8 фіналу (2012) 2 3 1 2 33.33% 18 7 11 38.89% 4 0 87 4.5 — 7500 20 85 Гэры Уілсан 11 0 13232 11.08.1985 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 21 28 Бэн Вуластан 12 0 12916 14.05.1987 2012 1/4 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 27 13 14 48.15% 2 0 73 13.5 — 12250 22 36 Дэвід Гілберт 8 0 12883 12.06.1981 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 23 АПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг. Цзюй Жэці 4 0 12200 19.09.1983 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 24 21 Раян Дэй 10 0 11550 23.03.1980 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 25 67 Скот Дональдсан 12 0 11399 19.03.1994 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 26 22 Майкл Холт 11 0 11215 07.08.1978 2011 1/4 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 23 11 12 47.83% 6 2 110 3.83 11.5 12500 27 54 Джымі Робертсан 8 0 10716 03.05.1986 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 28 12 Марк Дэвіс 9 0 10650 12.08.1972 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 5 2 3 40% 24 11 13 45.83% 6 0 84 4 — 11500 29 42 Энтані Хэмілтан 8 0 10234 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 10 4 6 40% 3 1 133 3.33 10 4000 30 5 Бары Хокінс 8 0 9683 23.04.1979 2012 1/8 фіналу (2013) 2 3 1 2 33.33% 16 8 8 50% 6 1 100 2.67 16 7750 31 48 Юй Дэлу 9 0 6000 11.10.1987 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 32 102 Лю Хаацянь 4 0 5600 29.11.1997 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 4 перамог. Рэферы: Аліўе Мартэл.«Гільд Хол», Прэстан, Англія. 29 сакавіка 2014. Джэрард Грын (18) 0:4 Бары Хокінс (30) 66 Сусветны рэйтынг 5 0 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка выступаў у Гранд-фіналах PTC 0 Колькасць тытулаў 0 2 Колькасць удзелаў 3 5 Колькасць згуляных матчаў 7 4 Колькасць выйграных матчаў 5 0 Колькасць соценных брэйкаў 2 91 Найвышэйшы брэйк 131 Статыстыка асабістых сустрэч 1 (1; 0; 0) Лік асабістых сустрэч(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 2 (1; 0; 0) 11 (7; 0; 0) Лік паводле фрэймаў(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 13 (8; 0; 0) 0 (0; 0; 0) Лік паводле фіналаў(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 0 (0; 0; 0)
ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 1/24 фіналу (квал.) Джэрард Грын 2:4 Бары ХокінсBenson and Hedges Championship 1998 1/64 фіналу Джэрард Грын 4:5 Бары ХокінсInternational Open 1997 1/64 фіналу Джэрард Грын 5:4 Бары Хокінс </center> 0:119 (117), 0:75 (75), 35:61 (50), 15:62 <50 Найвышэйшы брэйк 117 0 Соценныя брэйкі 1 0 Брэйкі 50+ 3
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 17 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.6 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў чвэрцьфіналіст Джо Пэры з чатырма сэнчуры-брэйкамі. Лідарам па колькасці серый «50+» з 13-цю брэйкамі стаў пераможца спаборніцтва Бары Хокінс. Паўфіналісты Марка Фу і Джад Трамп выканалі па 12 паўсоценных брэйкаў, а Джо Пэры — 11. Роні О’Саліван у матчы 1/8 фіналу супраць Юя Дэлу здзейсніў брэйк у 140 ачкоў, які стаў найвышэйшым на турніры.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе брэйкі Роні О’Саліван 6 2 4 140, 109; 73, 64, 57, 53 Марк Ален 7 3 4 136, 113, 107; 94, 75, 66, 54 Джо Пэры 11 4 7 133, 128, 123, 121; 98, 86, 75, 70, 61, 56, 53 Бары Хокінс 13 2 11 131, 117; 95, 94, 90, 75, 75, 61, 60, 56, 54, 50, 50 Джымі Робертсан 2 1 1 130; 52 Энтані Хэмілтан 6 1 5 126; 87, 71, 70, 69, 57 Марка Фу 12 2 10 121, 102; 87, 82, 79, 79, 75, 70, 66, 64, 60, 57 Джон Хігінс 5 1 4 111; 57, 56, 56, 50 Юй Дэлу 4 1 3 102; 63, 57, 53 Джэрард Грын 6 0 6 91, 74, 61, 54, 51, 50 Джад Трамп 12 0 12 89, 86, 86, 80, 76, 73, 71, 65, 62, 58, 56, 53 Дэвід Гілберт 3 0 3 87, 73, 50 Майкл Холт 1 0 1 85 Цзюй Жэці 1 0 1 75 Шон Мёрфі 2 0 2 70, 64 Бэн Вуластан 3 0 3 68, 65, 59 Дзін Цзюньхуэй 2 0 2 68, 65 Лян Вэньбо 2 0 2 68, 53 Марк Уільямс 4 0 4 65, 65, 60, 56 Сэм Бэйрд 2 0 2 64, 55 Сцюарт Бінэм 1 0 1 59 Рыкі Уолдэн 1 0 1 59 Ніл Робертсан 1 0 1 55 Джэймі Джонс 1 0 1 52 Раян Дэй 2 0 2 50, 50 Увогуле 110 17 93 Найвышэйшы брэйк: 140 (Роні О’Саліван)
Статыстыка турніру
Статыстыка гульцоў