Каму́на (, ) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Перад Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы жыло 690 жыхароў у 210 дварах.
17 ліпеня 1941 года вёска Камуна была амаль поўнасцю спалена фашыстамі. З 210 дамоў засталіся толькі два, астатнія былі знішчаны, 2 чалавекі былі забіты. У памяць пра гэта ў вёсцы ўсталяваны памятны знак.
Цікавыя факты У 1933 годзе ў Камуну прыязджаў у творчую камандзіроўку Янка Купала. Убачанае ў вёсцы натхніла паэта на стварэнне паэмы пра камунараў «Над ракой Арэсай»На Любаншчыне адбылося свята ў гонар паэта.
У вёсцы спрабуюць вярнуць амаль страчаны абрад РусаллеРусальная яечня.
У камуне дзейнічае Музей гісторыі меліярацыі, які з'яўляецца філіялам Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы. Вядомыя асобы Лідзія Сямёнаўна Савік (1936—2024) — беларуская літаратуразнаўца. Ірына Сямёнаўна Шыкунова (1940—2020) — беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог.
Спасылкі
ВЁСКА КАМУНА Купалаўская Камуна над ракой Арэсай
Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна