Рэнэ́ Прымевэ́р Лесо́н (; , — , ) — французскі ўрач і натураліст.
Біяграфія
Лесон служыў хірургам у перыяд Напалеонаўскіх войнаў на розных французскіх ваенных караблях. У 1820-я гады ў якасці карабельнага ўрача ён прыняў удзел у дзвюх шматгадовых даследчых экспедыцыях у Новую Гвінею. У гэтых паездках Лесон даследаваў прыроду, праяўляючы асаблівую цікавасць да арніталогіі. Пасля свайго вяртання ў Парыж ён апублікоўваў даклад пра свае паездкі, дзе прадставіў грамадскасці вынікі свайго калекцыянавання ў чатырох вялікіх артыкулах.
З 1832 годзе ён вярнуўся на службу ў французскім ваенна-марскім флоце ў Рашфор. Свой вопыт хірурга марскога флоту ён выказаў у 1833 годзе ў даведніку Manuel d’Histoire Naturelle Médicale et de Pharmacologie, ілюстрацыі для якога рабіла яго другая жонка Мары Клеманс Лесон.
Працы Manuel d’ornithologie, ou Description des genres et des principales espèces d’oiseaux, deux volumes, 1828. Traité d’ornithologie, ou Tableau méthodique des ordres, sous-ordres, familles, tribus, genres, sous-genres et races d’oiseaux, 1831. Manuel d’Histoire Naturelle Médicale et de Pharmacologie, 1833 Voyage autour du monde, entrepris par ordre du gouvernement sur la Corvette La Coquille, Pourrat frères (Paris), 1838—1839. Instinct et singularités de la vie des Animaux Mammifères, Paulin (Paris), 1842. Description de mammifères et d’oiseaux récemment découverts; précédée d’un Tableau sur les races humaines, 1847. Histoire naturelle des zoophytes. Acalèphes, Roret (Paris), 1843.
Катэгорыя:Заолагі Францыі Катэгорыя:Батанікі Францыі Катэгорыя:Падарожнікі Францыі