Септымій Север — Луцый Септымій Север Пертынакс (146—211): рымскі імператар (193—211), сын Публія Септымія Геты і Фульвіі Піі.

Біяграфія

Быў абвешчаны імператарам панонскімі легіёнамі ў час смуты 193 года. Яго канкурэнты, Пясцэній Нігер і Альбін, неўзабаве былі забітыя. Септымій Север паходзіў з Паўночнай Афрыкі, з Лептыс Магны, і ўсё жыццё размаўляў на лаціне з афрыканскім акцэнтам. Ён паспрыяў росквіту Лептыс Магны ў час свайго праўлення, але не любіў Рыма, і дазволіў кіраваць горадам Плаўціну, з дачкой якога ажаніў свайго сына Каракалу. У 198 г. Септымій Север абвясціў Каракалу суправіцелем, а малодшага сына, Гету, цэзар. Паставіў сабе вялікую трыумфальную арку на рымскім форуме.

Быў жанаты з Юліяй Домнай, з роду сірыйскіх жрацоў. Сын - Луцый Публій Септымій Гета. Вядомыя выявы Септымія Севера разам з сям'ёй на медальёне, што захоўваецца ў Афінах, і на камеях.

Літаратура

Birley, Anthony. The African Emperor: Septimius Severus. London, Routledge, 1999 (Routledge Imperial Biographies). Daguet-Gagey, А. Septime Sévère, Paris, 2000. Cooley, Alison. Septimius Severus: the Augustan Emperor. — In: Severan culture. Edited by Simon Swain, Stephen Harrison and Jas Elsner. Cambridge, CUP, 2007, Lichtenberger, Achim. Severus Pius Augustus: Studien zur sakralen Repräsentation und Rezeption der Herrschaft des Septimius Severus und seiner Familie (193—211 n. chr.) (Leiden; Boston: Brill, 2011) (Impact of Empire, 14).

Катэгорыя:Абагаўлёныя манархі