Эліяс Эшмал (; нар. 23 мая 1617 — 18 мая 1692) — вядомы англійскі антыквар, палітычны дзеяч, збіральнік старажытнасцяў, алхімік і астролаг. Член брытанскага Каралеўскага таварыства, які стаяў ля яго вытокаў. Калекцыі і бібліятэка Эшмала ляглі ў аснову экспазіцыі Музея Эшмала ў Оксфардзе.
Біяграфія Эліяс Эшмал нарадзіўся ў горадзе Лічфілд у графстве Стафардшыр. Яго сям'я мела пэўнае становішча ў грамадстве, але значна збяднела да моманту нараджэння Эліяса. Юны Эшмал наведваў школу і быў харыстам Лічфілдскага сабора. У 1633 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе стаў кампаньёнам сыноў сям'і Пэгіт, сваякоў Эшмалаў па матчынай лініі. У 1638 годзе з дапамогай Пэгітаў стаў салісітарам і заснаваў сваю практыку ў Лондане. У тым жа годзе ён жаніўся на Элеанор Мэйнуорынг, якая паходзіла са збяднелага арыстакратычнага роду. Шлюб быў нядоўгім, Элеанор памерла падчас цяжарнасці 6 снежня 1641 года. thumb|left|Брытанскі алхімічны тэатр У часы Англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Эшмал падтрымліваў Карла I. З 1642 года Эшмал перабраўся ў памесце свайго цесця ў Чэшыры, дзе заставаўся да 1644 года, калі быў прызначаны . Неўзабаве ён атрымаў новае прызначэнне, гэтым разам пасаду начальніка службы артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння ў Оксфардзе. У свабодны ад службы час Эліяс Эшмал вывучаў матэматыку і фізіку ў Оксфардскім універсітэце.
Тым часам ён пачынае праяўляць цікавасць да астралогіі, астраноміі і магіі. У 1645 годзе заснаваў «Нябачную Калегію»Was Mozart a Baconian? by Francis Carr, July 1999. У 1646 годзе, 16 кастрычніка Эліяс Эшмал быў прыняты ў масонскую ложу. У яго працах, апублікаваных пазней, адчуваецца цікавасць да розенкрэйцарства.
Спіс твораў 1650 — «Fasciculus Chemicus» (трактат па алхіміі). 1652 — «Theatrum Chemicum Britannicum» () — зборнік алхімічных тэкстаў. 1658 — «The Way to Bliss» ()
Спасылкі
Биография Элиаса Эшмола на сайте администрации г. Личфилда
Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Антыквары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Масоны Вялікабрытаніі Катэгорыя:Алхімікі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта