Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 (, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзесятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £271,000, з якіх £52,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайскага аматара Тана Цзюня (5:2), Дэйва Харальда (5:3), Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), Сцюарта Пэтмана ў паўфінальным матчы (6:1) і Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 38-гадовы англічанін выйграў свой 12-ы прафесійны і восьмы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два з паловай гады (пасля перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2006 годзе).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 стаў дзясятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £21,000 і склаў £271,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £4,000, склаўшы £52,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£52,000Фіналіст£25,000Паўфіналісты£9,000Чвэрцьфіналісты£5,7751/8 фіналу£5,0001/16 фіналу£3,4501/24 фіналу£2,0501/32 фіналу£1,400Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £271,000 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200
Уайлдкард раўнд
Сем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цаа Кайшэн, Цаа Юйпэн, Юй Дэлу, Цаа Сіньлун, Цянь Пэнфэй і Сяа Гадун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джада Трампа, Рыкі Уолдэна, Сцюарта Пэтмана, Рода Лоўлера, Джона Пэрата, Дэвіда Грэя і Майкла Холта.
Першы гулец ЛікДругі гулец Джад Трамп 3:5 Тан Цзюнь Рыкі Уолдэн 5:0 Цаа Кайшэн Сцюарт Пэтман 5:2 Цаа Юйпэн Род Лоўлер 3:5 Юй Дэлу Джон Пэрат : Цаа Сіньлун Дэвід Грэй 1:5 Цянь Пэнфэй Майкл Холт 3:5 Сяа Гадун
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 5 красавіка 2009. Пітэр Эбдан (9) 10:8 Джон Хігінс (5)
9 Сусветны рэйтынг 5 11 Перамогі на прафесійных турнірах 7 Рэйтынгавыя турніры 19 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 1 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 10 (4; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 10 (6; 1) 84 (38; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 88 (47; 5) 1 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 1 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛікЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2006 1/2 фіналу Пітэр Эбдан9:7 Джон Хігінс Пот Блэк 2006 1/2 фіналу Пітэр Эбдан0:81Матчы на турніры складаліся з аднаго фрэйма, таму падаецца лік у фрэйме Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Кітая 2006 1/8 фіналу Пітэр Эбдан0:5 Джон Хігінс Мастэрс 2005 1/2 фіналу Пітэр Эбдан3:6 Джон ХігінсКубак Мальты 2005 1/8 фіналу Пітэр Эбдан2:5 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2003 Групавы раўнд Пітэр Эбдан6:2 Джон Хігінс Айрыш Мастэрс 2002 Фінал Пітэр Эбдан3:10 Джон Хігінс Айрыш Мастэрс 2001 1/4 фіналу Пітэр Эбдан6:3 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2001 1/8 фіналу Пітэр Эбдан3:5 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2000 1/8 фіналу Пітэр Эбдан4:9 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Шатландыі 2000 1/8 фіналу Пітэр Эбдан1:5 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2000 1/2 фіналу Пітэр Эбдан4:6 Джон Хігінс Айрыш Мастэрс 1999 1/4 фіналу Пітэр Эбдан6:1 Джон Хігінс Ліга Еўропы 1997 Групавы раўнд Пітэр Эбдан5:3 Джон Хігінс Мастэрс Шатландыі 1996 1/2 фіналу Пітэр Эбдан6:5 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Тайланда 1996 1/4 фіналу Пітэр Эбдан5:0 Джон Хігінс Charity Challenge 1996 1/2 фіналу Пітэр Эбдан4:6 Джон Хігінс Гран-пры Мальты 1995 Фінал Пітэр Эбдан7:4 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Тайланда 1995 1/16 фіналу Пітэр Эбдан5:2 Джон ХігінсДубай Класік 1993 1/24 фіналу (квал.) Пітэр Эбдан5:3 Джон Хігінс 108 Найвышэйшая серыя 140 1 Соценныя серыі 1 7 Серыі 50+ 5
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2009 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2009 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2009 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2008/2009 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2009 год у Пекіне