Яго Боская Усясвятасць Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх () — тытул прадстаяцеля (патрыярха) Канстанцінопальскай Царквы; лічыцца «першым сярод роўных»Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009, стр. 71. (першым па гонары) у супольнасці праваслаўных памесных цэркваў.

З 22 кастрычніка 1991 года тытул належыць Варфаламею I (; свецкае імя — ).

Гісторыя і значэнне

Аформіўся ў Візантыйскай імперыі, калі Канстанцінопаль стаў адыгрываць ролю сталіцы.

Упершыню тытулаванне «Усяленскі» () з’яўляецца ў Патрыярха Акакія (472—489) неўзабаве пасля Чацвёртага (Халкідонскага) Усяленскага сабору, правіла 9, 17 і 28 якога абвясцілі агульнаімперскую юрысдыкцыю епіскапа Новага Рыма як другога пасля Рымскага. Да канца VI стагоддзя тытулаванне і роля замацоўваюцца канчаткова як у грамадзянскіх актах імперыі, так і ў царкоўных. Папскім прастолам Рыма 28 Правіла прынята не было. Рым прызнаў за Канстанцінопалем другое месца толькі ў сувязі з уніяй на Фларэнційскім саборы 1438—1445.

Пасля заваявання Канстанцінопаля туркамі ў 1453 года і падзення Візантыйскай імперыі, Канстанцінопальскі Патрыярх захаваў свой тытул і сваю пазіцыю лідара хрысціянскай абшчыны, якая працягвала існаваць цяпер ужо ў Асманскай імперыі. Да заснавання інстытута Патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве (1589), Канстанцінопальскі Патрыярх з’яўляўся намінальным главой Рускай Праваслаўнай Царквы. У прыватнасці, выкарыстанне тытула Цара Рускай Дзяржавы (першым царом стаў Іван IV) было зацверджана Канстанцінопальскім Патрыярхам.

Асманская імперыя спыніла сваё існаванне пасля Першай сусветныя войны. Канстанцінопаль, які перастаў быць сталіцай новай Турцыі ў 1923 годзе, з 1930 афіцыйна называецца Стамбулам.

Пачынаючы з 1920-х гадоў у кіруючых колах Канстанцінопальскага Патрыярхата фарміруецца канцэпцыя, паводле якой уся праваслаўная дыяспара павінна падпарадкоўвацца Канстанцінопальскаму патрыярху. Канстанцінопальскі Патрыярх, па думцы фанарыётаў, з гэтага часу мае не проста першынство гонару, але і першынство ўладыСвященник Игорь Якимчук. «В каком порядке нас перечислять, и в каком порядке мы должны стоять — это же не суть православной веры!» / Мониторинг СМИ / Православие. Ru, і нават можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых Цэркваў. Гэта канцэпцыя, названая яе праціўнікамі ўсходнім папізмам, неаднаразова падвяргалася крытыцыНеканоническая ситуация: Православная диаспора на распутье : Православие и мир.

Патрыярхі-нябожчыкі Новага часу пахаваны ў жаночым манастыры ў гонар іконы «Жываносная крыніца» (Ζωοδόχος Πηγή του Μπαλουκλή) у Ва́луклі (Балыклы) у заходняй частцы Стамбула (Balıklı).

Спрэчкі Нягледзячы на тое, што тытулаванне «Усяленскі» зафіксавана ў шэрагу міжнародна-прававых актаў (у прыватнасці ў Лазанскім дагаворы 1923), урад Турэцкай Рэспублікі не прызнае за Канстанцінопальскім патрыярхам тытула «Усяленскі» і прызнае толькі яго статус як главы праваслаўнай абшчыны Турцыі«Патрыяршыя спрэчкі» працягваюцца. Ці мае права Варфаламей I называцца «Усяленскім патрыярхам»? reliare.ru 27 октября 2005 г.Высший апелляционный суд Турции отказал патриарху Варфоломею в праве на вселенский статус Интерфакс.ru 27 июня 2007 годаПрэзідэнт Турцыі Абдула Гюль абяцаў садзейнічаць рашэнню праблем Канстанцінопальскага Патрыярхата афіцыйны сайт МП 11 кастрычніка 2007 г..

У ліпені 2008 года Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу аднагалосна вынес рашэнне, якім прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата і асудзіў урад Турцыі за незаконнае прысваенне прытулку на востраве Бююкада (адзін з дзевяці Прынцавых астравоў у Мармуровым моры), тым самым задаволіўшы апеляцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата, які ўпершыню звярнуўся з іскам аб абароне сваіх маёмасных правоў у еўрапейскія судовыя інстанцыіСтрасбургскі суд па правах чалавека прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата На афіцыйным сайце МП 14 ліпеня 2008 г..

У канцы студзеня 2010 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю № 1704 «Свабода рэлігійных і іншых чалавечых правоў немусульманскай меншасці ў Турцыі і мусульманскай меншасці ў Фракіі (Усходняя Грэцыя)», якая заклікае, апрача ўсяго іншага, улады Турцыі паважаць права Патрыярха ўключаць у свой тытул вызначэнне «Усяленскі», а таксама прызнаць за ім права юрыдычныя асобыПАСЕ прызнала за Канстанцінопальскім Патрыярхам права называцца Усяленскім NEWSru? 8 лютага 2010Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece); дакумент заве інстытут «Усяленскім Праваслаўным Патрыярхатам у Стамбуле» (the Ecumenical Orthodox Patriarchate in Istanbul)Resolution 1704 (2010): Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece).

Рэзідэнцыя і кантакты Патрыяршая рэзідэнцыя і кафедральны сабор у імя Святога велікамучаніка Георгія Пераможца знаходзяцца ў Фанары (раён Стамбула).

Паштовы адрас Патрыярхата: Rum Patrikhanesi, 34 220, Fener-Halic, Istanbul, Turkey

web-сайт: http://www.patriarchate.org/

Гл. таксама Канстанцінопальскія патрыярхі

Спасылкі Дмитрий Шабанов Справка: Каноническая справка о праве Вселенского Патриаршего Престола Константинополя — Нового Рима принимать апелляции на судебные дела из других Поместных Церквей (профанариотская точка зрения)

Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Канстанцінопаль Катэгорыя:Фанарыёты