Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (, скарочанае найменне OMRI) — вышэйшы ордэн Італіі.

Главой ордэна з’яўляецца Прэзідэнт Італіі, ён узначальвае Савет ордэна, у які, апроч Прэзідэнта, уваходзяць Канцлер ордэна і 16 членаў. Канцылярыя ордэна знаходзіцца ў Рыме.

Гісторыя ордэна thumb|Знак ордэна ў 1951—2001 гадах

Заснаваны законам № 178 ад 3 сакавіка 1951 года (набыў моц з 1952 года). Ордэн прызначаны для ўзнагароджання за значныя заслугі перад нацыяй у вобласці літаратуры, мастацтва, эканомікі, дабрачыннасці, грамадскай і гуманітарнай дзейнасці. Узнагароджваюцца грамадзянскія і ваенныя дзяржаўныя служачыя за выдатныя заслугі.

Ордэн замяніў адмененыя ў 1951 годзе каралеўскія ордэны Дабравешчання (), Кароны Італіі () і Святых Маўрыкія і Лазара ()

30 сакавіка 2001 года ўсталяваны новыя ордэнскія знакіOrdine al Merito della Repubblica Italiana.

Ступені ордэна Кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага вялікай стужкай () Кавалер Вялікага крыжа () Вялікі афіцэр () Камандор () Афіцэр () Кавалер () thumb|220px|right|К. Чампі перадае знакі Кавалера Вялікага крыжа на ланцугу Прэзідэнту Дж. Напалітана

Кавалер Вялікага крыжа на ланцугу 100px (1951—2001 гады); 100px (з 2001 года)

Найвышэйшая ступень ордэна. Ступень прызначана для глаў дзяржаў. Знак ордэна носіцца на ланцугу, залатая васьміканцовая зорка на левым боку грудзей.

Кавалер Вялікага крыжа 100px (1951—2001 гады); 100px (з 2001 года)

Кавалеры носяць знак на зялёна-чырвонай плечавой стужцы і васьміканцовую зорку на левым боку грудзей.

Вялікі афіцэр 100px (1951—2001 гады); 100px (з 2001 года)

Узнагароджаныя носяць знак на шыйнай стужцы (жанчыны на банце, на грудзі) і чатырохканцовую зорку (да 2001 года — васьміканцовую) на левым боку грудзей.

Камандор 100px (1951—2001 год); 100px (з 2001 года)

Знак носіцца на шыйнай стужцы, зоркі няма. Жанчыны носяць знак на грудзі, на банце з ордэнскай стужкі.

Афіцэр 100px (1951—2001 год); 100px (з 2001 года)

Залаты знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзі. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

Кавалер 100px (1951—2001 гады); 100px (з 2001 года)

Сярэбраны знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзей. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

Парадак узнагароджання Ордэнам узнагароджвае Прэзідэнт Італіі са згоды Старшыні Савета Міністраў Італіі. У асобых выпадках, Прэзідэнт можа узнагароджваць па ўласнай ініцыятыве ().

Звычайна, узнагароджанне здзяйсняецца 2 разы ў год — 2 чэрвеня (Дзень заснавання рэспублікі) і 27 снежня (Дзень Канстытуцыі).

Узнагароджваюць ордэнам асоб старэйшых за 35 гадоў. Як правіла, прамежак паміж узнагароджаннямі павінен складаць не менш за тры гады. Сенатары і Дэпутаты не могуць быць узнагароджаны ордэнам да выхаду ў адстаўку.

Гл. таксама Ваенныя ўзнагароды Італіі

Крыніцы

Спасылкі Закон 1951 года. Istituzione dell’Ordine «Al merito della Repubblica italiana» e disciplina del conferimento e dell’uso delle onorificenze. L. 3 marzo 1951, n. 178 (1). Дэкрэт Прэзідэнта 2001 года пра змену знешняга віду знакаў ордэна. DECRETO DEL PRESIDENTE DELLA REPUBBLICA 30 marzo 2001, n.173 Regolamento recante modifica dell’articolo 14 del decreto del Presidente della Repubblica 13 maggio 1952, n. 458, in materia di caratteristiche delle decorazioni per le classi di onorificenze. (GU n. 113 del 17-5-2001) Выявы новых знакаў ордэна. Ordine al Merito della Repubblica Italiana