Пталамей VII Неас Філапатар (, Ptolemaĩos Néos Philopátōr; ) — цар егіпецкі (145—144 да н.э.), сын Пталамея VI і Клеапатры II.

Правіў пад апекай сваёй маці і быў забіты, калі яна выйшла замуж за свайго брата Пталамея VIII. У яго час, час аслаблення грэчаскай дынастыі, адбывалася ажыўленне старажытнаегіпецкіх традыцый. Выява маладога цара са знакамі фараона і грэчаскай царскай павязкай, зробленая на залатым пярсцёнку, што захоўваецца ў Парыжы, некаторымі даследнікамі прыпісваецца яго бацьку Пталамею VI.

Крыніцы

Літаратура Пталамей VII Неас Філапатар

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Памерлі ў 145 годзе да н.э. Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Асобы