Фетыда (, ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марская багіня, найбольш вядомая з нерэід, дачка Нерэя, жонка героя Пелея і маці Ахіла, якога загартавала ў водах падземнай ракі Стыкс. Паводле аднаго з міфаў, у час вяселля Фетыды багіня разладу Эрыда, якую не запрасілі на баль, з помсты кінула на стол «яблык разладу». Гэта прывяло да Траянскай вайны, у час якой Фетыда дапамагала Ахілу.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.
Спасылкі
Катэгорыя:Нерэіды Катэгорыя:Паход арганаўтаў Катэгорыя:Траянская вайна Катэгорыя:Міфы Фесаліі Катэгорыя:Марскія багі