Прэзідэнт Ірландыі () — глава дзяржавы ў Ірландыі. На пасаду прэзідэнта можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Ірландыя, які дасягнуў узросту 35 гадоў. Прэзідэнт Ірландыі выбіраецца ўсенародным тайным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў. Асоба, якая займае ці займала раней пасаду прэзідэнта, можа адзін раз прэтэндаваць на перавыбранне на гэту пасаду. Для рэгістрацыі кандыдат у прэзідэнты павінен быць намінаваны не менш чым 20 членамі парламента або не менш чым 4 саветамі гарадоў ці графстваў. Акрамя таго, дзеючы або былы прэзідэнт Ірландыі, які адпрацаваў адзін тэрмін, мае права самастойна балатавацца на другі тэрмін. У выпадку, калі маецца толькі адзін кандыдат, выбары не праводзяцца і ён аўтаматычна займае на пасаду, так, Патрык Хілеры абодва разы стаў прэзідэнтам без правядзення выбараў.
Пасада прэзідэнта быў створаны ў адпаведнасці з канстытуцыяй 1937 года замест скасаванай пасады генерал-губернатара. Прэзідэнт Ірландыі ў значнай меры цырыманіяльная пасада, асноўная выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэм'ер-міністру Ірландыі. У наш час прэзідэнтам з'яўляецца Майкл Хігінс, які заняў пасаду 11 лістапада 2011 года. Выбары на пасаду прэзідэнта павінны адбыцца роўна праз шэсцьдзесят дзён да даты заканчэння тэрміна выканання паўнамоцтваў кожным прэзідэнтам, але ў выпадку зняцця з пасады прэзідэнта або яго смерці, адстаўкі, ці пастаяннай няздольнасці, калі гэта здарылася да або пасля яго ўступлення на пасаду, абранне на пасаду прэзідэнта павінна адбыцца ў шасцідзесяцідзённы тэрмін пасля гэтай падзеі. Кожны наступны прэзідэнт павінен заняць пасаду ў дзень, наступны за днём заканчэння тэрміна знаходжання на пасадзе яго папярэдніка або як мага хутчэй пасля зняцця яго папярэдніка з пасады, яго смерці, адстаўкі ці ўстойлівай няздольнасціКанстытуцыя Ірландыі (Ірландскай Рэспублікі) ад 29 снежня 1937 г.. У выпадку адстаўкі, смерці або адхілення прэзідэнта ад пасады яго абавязку да інаўгурацыі новага выконвае Прэзідэнцкая камісія, якая складаецца са старшыняў абедзвюх палат Парламента і Вярхоўнага суда.
Рэзідэнцыя, звароты, салют Рэзідэнцыя прэзідэнта Ірландыі завецца Áras an Uachtaráin, знаходзіцца ў Фенікс-парку ў Дубліне. Будынак з 92 пакоямі першапачаткова служыў летняй рэзідэнцыяй ірландскага Лорд-Лейтэнанта і рэзідэнцыяй генерал-губернатараў Ірландскай Свабоднай дзяржавы. Зварот містар ці мадам — не выкарыстоўваюцца, у згадваннях выкарыстоўваецца толькі «прэзідэнт» ці «Яго/Яе Правасхадзіцельства» (, ).
Ірландскі прэзідэнцкі салют заснаваны на гімне дзяржавы і складаецца з яго першых чатырох тактаў, якія пераходзіць у апошнія пяць. Без текста.
Спіс прэзідэнтаў Ірландыі №ІмяПартрэтПачатак паўнамоцтваўСпыненне паўнамоцтваўКім высунуты1.Дуглас Хайд60px25 чэрвеня 193824 чэрвеня 1945Кандыдат ад усіх партый2.Шон Томас О’Келі60px25 чэрвеня 194524 чэрвеня 1959Фіяна ФайлУ 1952 годзе Шон Т. О’Келі сам высунуў сваю кандыдатуру на другі тэрмін, у адпаведнасці са сваім канстытуцыйным правам, а не высоўваўся пэўнымі партыямі. Гэта дазволіла яму стаць адзіным кандыдатам і не мець альтэрнатывы на выбарах.3.Эйман дэ Валера25 чэрвеня 195924 чэрвеня 1973Фіяна ФайлУ 1966 годзе ён быў высунуты партыяй Фіяна Файл, у выніку партыя Фінэ Гэл мела гонар высунуць свайго кандыдата, Тома О’Хігінса, які саступіў дэ Валеру з малаважным адрывам.4.Эрскін Чайлдэрс25 чэрвеня 197317 лістапада 1974Памёр пры выкананні службовых абавязкаўФіяна Файл5.Кэрал О'Дэлі19 снежня 197422 кастрычніка 1976Сышоў у адстаўкуКандыдат ад усіх партый6.Патрык Хілеры3 снежня 19762 снежня 1990Фіяна Файл7.Мэры Робінсан60px3 снежня 199012 верасня 1997Лейбарысты, Рабочая партыя, незалежныя8.Мэры Мак-Эліс60px11 лістапада 199710 лістапада 2011Фіяна Файл / незалежныя9.Майкл Хігінс11 лістапада 2011 годацяпер на пасадзе.Лейбарысты10.Кэтрын КоналіВыбары 24 кастрычніка, інаўгурацыя 11 лістапада 2025 года
Спасылкі www.president.ie Афіцыйны сайт прэзідэнта Ірландыі
National Archives of Ireland — Presidential Official Seal