Віфа́нія (, ) — паселішча, згаданае ў Новым Запавеце як родны горад Лазара, Марыі і Марфы (). У гэтым горадзе знаходзіўся Ісус Хрыстос напярэдадні ўрачыстага ўезду ў Іерусалім.
Традыцыйна атаясамляецца з паселішчам (цяпер горадам) Аль-Азары́я () (або «Азарыех», назвы ўтвораны ад імя Лазар і азначаюць «месца Лазара») на Заходнім беразе ракі Іардан, прыкладна ў 3 км на ўсход ад Іерусаліма (фактычна прыгарад Усходняга Іерусаліма). Размешчаны на паўднёва-ўсходнім схіле Елеонскай гары. thumb|left|Карціна Карла Блоха «Уваскрашэнне Лазара»
Галоўнай славутасцю Аль-Азарыі з'яўляецца магіла Лазара. З IV стагоддзя з'яўляецца месцам паломніцтва хрысціян.
Назва У літаратуры сустракаюцца некалькі інтэрпрэтацый арамейскай назвы Віфаніі. Звычайна (прынамсі з пачатку XVIII стагоддзя) назва перакладаецца як «дом фінікаў»William Hepworth Dixon. Holy Land. Note on the name Bethany. Chapman and Hall, 1865. С. 214—219., таксама ў беларускай мове выкарыстоўваецца «дом [фінікавых] пальмаў». Некаторыя даследчыкі паказалі, што глеба і клімат Аль-Азарыі непрыдатныя для фінікавых пальмаў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя Вільям Дыксан прапанаваў расшыфроўку ў форме «дом бедных», «дом пакутных».
Спасылкі
Віфанія (артыкул у Праваслаўнай энцыклапедыі)
Катэгорыя:Геаграфія Евангелляў Катэгорыя:Старажытны Ізраіль і Іўдзея