Франсэск Камбо-і-Батле (, , Вержэс, Іспанія — , Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — каталонскі палітык-кансерватар, заснавальнік і лідар аўтанамістскай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх іспанскіх ўрадах (эканамічнага развіцця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынанняў, звязаных з Каталоніяй, асабліва пераклад грэчаскіх і лацінскіх класічных тэкстаў на каталонскую мову.

Біяграфія

Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёна (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталонія, Іспанія. У 1901 годзе заснаваў кансерватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталонскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным з першым, хто прапанаваў аўтаномную сістэму праўлення для Каталоніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зліцця чатырох правінцый у Каталоніі. Ён быў абраны членам парламента Іспаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у іспанскім урадзе — у 1918-1919 гадах міністр эканамічнага развіцця і ў 1921-1922 гадах міністр фінансаў.

У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ён з'ехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.

Камбо памёр у Аргенціне ў 1947 годзе.

Працы

Actuació regionalista (1915) El pesimismo español (1917) Vuit mesos al ministeri de Foment (1919) Visions d'Orient (1924) La crise économique anglaise (1924) Entorn del feixisme italià (1924) La valoració de la pesseta (1929) Les dictadures (1929) Per la concòrdia (1929) España, Cataluña y la Nueva Constitución (1929)

Спасылкі

Інстытут Камбо

Катэгорыя:Міністры Іспаніі