Паштэ́т (ад ) — страва з мясных, рыбных і іншых прадуктаў, працёртых да пастападобнага стануБулыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.2: М — Я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с.. Таксама ў склад паштэту звычайна ўваходяць гародніна, зеляніна, спецыі, або віно ці каньяк. Паштэт можа быць пададзены гарачым або халодным, але лічыцца, што паштэт становіцца смачнейшым пасля некалькіх дзён астуджэння«Terrines and Pates». The French Chef. By Julia Child. WGBH Boston..

Паштэт у розных краінах У французскай ці бельгійскай кухні паштэт могуць запякаць у цесце як пірог або ў форме бохана, у гэтым выпадку паштэт называецца pâté en croûte. Таксама паштэт можа запякацца ў спецыяльнай форме тэрын (або іншай форме), у гэтым выпадку ён вядомы як pâté en terrine. Традыцыйна фарш, які прыгатаваны і пададзены ў тэрыне, таксама называецца тэрын. Магчыма, самы вядомы від паштэту — гэта паштэт фуа-гра з печані адкормленых гусей.

У Нідэрландах, Фінляндыі, Германіі, Венгрыі, Швецыі, Даніі і Аўстрыі некаторыя паштэты з пячонкі маюць форму мяккай каўбасы, якую можна намазваць, — , або (ліверныя каўбаскі). У ЗША нарэзаная ліверная каўбаса (liverwurst) выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка для сэндвіча.

У Расіі і Украіне паштэт у асноўным гатуюць з ялавічыны, курынай або гусінай пячонкіenjoyyourcooking.com і звычайна называюць пячоначны паштэт, аднак могуць быць выкарыстаныя іншыя віды мяса. У адрозненне ад заходнееўрапейскага рэцэпту, пячонку спачатку вараць або смажаць, змешваюць са сметанковым алеем і/або тлушчам і прыправамі (свежай або абсмажанай цыбуляй, морквай, спецыямі і зелянінай). Далей ён можа быць запечаны, але часцей за ўсё ўжываецца без аніякай апрацоўкі. Паштэт намазваецца на хлеб, часта з кропам або іншай свежай зелянінай.

Спасылкі

Катэгорыя:Мясныя стравы