Аляксандр (Алесандра) Гваньіні (, ; , — , ) — выдавец і, магчыма, аўтар некалькіх гісторыка-геаграфічных твораў.
Біяграфія Сям'я і дзяцінства Па паходжанні італьянскі арыстакрат. Алесандра Гваньіні нарадзіўся ў 1534 або 1538 годзе ў Вероне, у Паўночнай Італіі, якая ўваходзіла ў Венецыянскую рэспублікуГваньїні, Олександр. Хроніка європейської Сарматії. — Київ: Києво-могилянська академія, 2007. — С. 6.. Ён быў унукам Амброджа Гваньіні дэ Рыцоні (1481 — пасля 1529), які меў 6 дзяцей, і сынам Амброджа Гваньіні дэ Рыцоні (1503 — пасля 1573), старэйшага сына Гваньіні дэ Рыцоні, і Барталамеі (1505 — ?). Алесандра меў дзвюх сясцёр — Франчэску (1532/1536 — ?) і Клару (1538/1542 — ?).
У юнацтве Алесандра вывучаў лацінскую мову, ваенную тапаграфію, інжынерную і ваенную справы.
Сталыя гады У 1555 годзе Амброджа Гваньіні ў пошуках лепшага жыцця пакінуў Італію і пераехаў у Польшчу, дзе правіў кароль Жыгімонт II Аўгуст і яго жонка-італьянка Бона Сфорца. У 1557 годзе за бацькам рушыў услед і сам Алесандра. Яго шлях пралягаў праз Галічыну.
Напярэдадні Лівонскай вайны (1558—1583) бацька і сын Гваньіні спрабавалі ўступіць у польскае каралеўскае войска, карыстаючыся патранатам вялікага кароннага гетмана і . 25 лютага 1561 года ў сваім лісце да караля Жыгімонта II ён рэкамендаваў іх для службы ў якасці спецыялістаў па фартыфікацыі. Неўзабаве абодвух узялі ў войска: Амброджа пачаў служыць у сталіцы Кракаве, а затым ваяваў на поўначы супраць Масквы. Алесандра ж прыняў удзел у выгнанні маскавітаў з Тартуса ў Эстоніі (1561), захопе маскоўскіх і літоўскага Полацка, баях пад Азярышчам (1564), (1565), Веліжам (1567), Уле (1568); пад Улай ён трапіў у кароткачасовы маскоўскі палон, але быў вызваленыГваньїні, Олександр. Хроніка європейської Сарматії… — С. 7..
На вайне Алесандра пазнаёміўся са многімі дзеячамі, якія пасля выступалі яго заступнікамі: магнатамі Рыгорам, Янам-Каралем, Аляксандрам і Геранімам Хадкевічамі, , Мікалаем-Крыштафам Радзівілам (Сіроткам)Гваньїні, Олександр. Хроніка європейської Сарматії… — С. 8., , з Падгаец, Львом Сапегам, Крыштафам Дарагастайскім, Гваньїні, Олександр. Хроніка європейської Сарматії… — С. 9. і прадстаўнікамі іншаземных краін.
У чыне ротмістра пяхоты Алесандра таксама ўдзельнічаў у паходзе ў Малдавіі 1562 года пад кіраўніцтвам серадзкага ваяводы і магната , які імкнуўся паставіць малдаўскім гаспадаром . Падчас паходу ён знаходзіўся на Букавіне і бачыў месца , дзе ў 1497 годзе малдаване разграмілі палякаў.
У Паўночную сямігадовую вайну служыў наймітам у польскім войску.
У 1569 годзе Алесандра быў сведкам Люблінскага сейма аб утварэнні Рэчы Паспалітай у складзе Польшчы і Літвы. На гэтым сойме быў прысвечаны ў рыцары па просьбе брадэнбургскага маркграфа . Алесандра таксама атрымаў дыплом шляхецтва ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II. У тым жа годзе ён прысутнічаў на цырымоніі прыняцця прускім герцагам прысягі на вернасць польскаму каралю Жыгімонту II Аўгусту.
16 ліпеня 1571 года, універсалам караля Стэфана Баторыя, Алесандра атрымаў падданства Рэчы Паспалітай і ўласны герб «Гваньін» (Gwagnin) з выявай вожыка, які паказваў на прозвішча дзеда («Рыцоні» паходзіць ад 'riccio' — «вожык»).
У 1574 годзе Алесандра атрымаў ад караля Філіпоўскае староства на мяжы Прусіі і Літвы. Але праз няўдалае гаспадаранне і даўгі ён быў вымушаны пакінуць кіраванне і вярнуцца на вайсковую службу. У 1577 годзе Алесандра ўдзельнічаў у паходзе караля Стэфана Баторыя на мяцежны Гданьск, пасля якога ён змог палепшыць свае фінансы.
У 1578 годзе Алесандра быў паслом польскага караля да і , а таксама, верагодна, быў у складзе пасольства ў Папы Рымскага Рыгора XIII. У Рыме атрымаў тытул графа Латэранскага палаца; а ад дожаў атрымаў крэдыт на рыштунак двух караблёў для паставак збожжа, сала і лесу з Гданьска ў Верону і Венецыю. У тым жа годзе Алесандра выдаў у друкарні ў Кракаве сваю асноўную працу — лацінамоўнае «Апісанне Сарматыі Еўрапейскай». Твор утрымліваў 203 лісты і складаўся з 7 кніг.
У 1579 годзе Мацей Стрыйкоўскі, былы падначалены Алесандра па службе ў Віцебску, абвінаваціў яго ў плагіяце свайго рукапісу. 14 ліпеня 1580 года каралеўскі суд прызнаў правату Стрыйкоўскага. Зрэшты скандал завяршыўся хутка і не адбіўся на статусе італьянцаГваньїні, Олександр. Хроніка європейської Сарматії… — С. 10..
Браў удзел у войнах з Масковіяй, на працягу 14 гадоў (па іншых дадзеных — 18) быў ваенным камендантам Віцебска / Сост. А. П. Сапунов. — Т. 4. — Витебск, 1885.. Алесандра ўручыў выданне «Апісання», надрукаванае ў Шпэеры, каралю Стэфану Баторыю на маскоўскай мяжы, у час паходу на Вялікія Лукі.
Апошнія гады жыцця правёў у Кракаве — сталіцы Рэчы Паспалітай. Гваньіні вылучаўся высокім узроўнем адукацыі і культуры, валодаў некалькімі мовамі (лацінаю, нямецкай, польскай), што адлюстравалася ў яго сачыненнях.
Творчасць Дзейнасць Гваньіні ў ВКЛ застаецца не да канца высветленай не толькі ў беларускай, але і ў польскай і літоўскай гістарыяграфіях. Яго імя звязваюць з лацінамоўнай працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» () ― помнікам гістарыяграфіі XVI стагоддзя.
Гістарычныя працы
«Апісанне еўрапейскай Сарматыі» складзена А. Гваньіні на лацінскай мове ў першай палове 1570-х. Складаецца з чатырох частак, якія змяшчаюць звесткі з грамадзянскай гісторыі, па геаграфіі, побыце, звычаях і культуры Літвы, Польшчы, Жамойці, Мазовіі, Інфлянтаў, Прусіі, Памераніі, Масковіі і татараў (напрыклад, артыкул «Спосаб узворванняў глебы і сеяння на Белай Русі»).
Выкарыстаныя розныя крыніцы, у тым ліку беларуска-літоўскія хронікі, а таксама матэрыялы з «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» М. Стрыйкоўскага, які служыў пад кіраўніцтвам А. ГваньініУлащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — , 1973..
Хроніка была ўпершыню апублікавана ў 1578 у Кракаве аб’ёмам 203 аркушы, багата ілюстраваная. Была прысвечана каралю Стэфану Баторыю. Складалася з чатырох частак, у якіх былі выкладзены гісторыя і геаграфія Польшчы, Літвы, Жамойці, Мазовіі, Інфлянтаў, Прусіі, Памераніі, Масковіі і татараў. Апісанне падзей было скончана на пахаванні Жыгімонта Аўгуста (1574).
Яшчэ тады Стрыйкоўскі абвінаваціў Гваньіні, што той прысвоіў сабе рукапіс Стрыйкоўскага і апублікаваў пад сваім прозвішчам. Кароль Стэфан Баторый выдаў дакумент, якім пацвердзіў уласнасць Стрыйкоўскага на працу (14 ліпеня 1580). Большасць гісторыкаў лічаць, што менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай выезду Гваньіні ў Швецыю, і што толькі смерць Стрыйкоўскага (канец 1580-х—пач. 1590-х гг.) дазволіла Гваньіні бесперашкодна карыстацца працай ад свайго імя. Аднак «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» працягнула выдавацца ад імя Гваньіні і нават было перакладзена на польскую мову.
У 1581 хроніка была перавыдадзена ў Спіры (Германія), у 1583 у Італіі. У ВКЛ была вядомая дапоўненым кракаўскім польскамоўным выданнем 1611. У першай палове XVII стагоддзя перакладзеная на беларускую мову.
Стала крыніцай для беларускіх і ўкраінскіх хронік і XVII—XVIII стст. Першы твор, які пазнаёміў заходнееўрапейскага чытача з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і зместам вялікалітоўскіх агульнадзяржаўных хронік. Упершыню ў гэтым выданні былі змешчаны партрэты вялікалітоўскіх князёў. Хоць іх выявы былі цалкам выдуманыя і не мелі ніякай сувязі з сапраўдным выглядам князёў (а часам адзін і той самы малюнак ілюстраваў розных людзей), адлюстраваных з анахранічнай вопраткай і зброяй, партрэты вельмі моцна паўплывалі на будучыя выявы князёў. Дагэтуль яны застаюцца найбольш папулярнай крыніцай для ілюстрацыі гістарычных кніг.
Копіі хронікі захоўваюцца, сярод іншага, у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта і беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане.
Крыніцы
Літаратура С. 41.
Спасылкі
Александра Гваньини. Описание Европейской Сарматии. // Сибирь в известиях западно-европейских путешественников и писателей, XIII—XVII вв. Новосибирск. Сибирское отделение РАН. 2006.
Катэгорыя:Постаці Віцебска Катэгорыя:Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Італіі Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі XVI стагоддзі Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Старосты філіпаўскія