Фе́нікс або Фо́йнікс або Фойнік () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.560, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.82 заснавальнік Фінікіі (фінікійскага царства).
Апісанне
Паводле Гамера, бацька ЕўропыГамер. Іліяда XIV 321. Паводле паэта Асія, быў жанаты з Перымедай, іх дочкі Астыпалея і ЕўропаПаўсаній. Апісанне Элады VII 4, 1. Па найбольш распаўсюджанай версіі, Фенікс — сын цара АгенораЕўрыпід. Фрыкс 2, фр.819 Наўк і Тэлефасы (або Дамно), брат Еўропы, Кадма і КіліксаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 4 (або сын Бела, дзядзька КадмаНон. Дзеянні Дыяніса III 301). Бацька Адоніса (паводле ГесіёдаГесіёд. Пералік жанчын, фр.139 М.-У.). Жонка Касіяпея, дачка КармаАнтанін Ліберал. Метамарфозы 40, 1.
Паводле Псеўда-Апаладора, сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы, брат Кадма, Кіліка і Еўропы. Пасля выкрадання Еўропы Зеўсам, Агенор адправіў сыноў на яе пошукі. Пераканаўшыся ў немагчымасці знайсці сястру, браты аселі ў розных краінах, заснаваўшы царскія дынастыі. Фенікс, пасяліўся ў ФінікііПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1. Або адправіўся ў Афрыку і застаўся там, з-за чаго афрыканцы завуцца пунійцаміГігін. Міфы 178.
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Блізкі Усход у старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Эпанімы