Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларуская культуролаг, пісьменніца, журналістка і палітычная зняволеная. Кандыдатка культуралогіі (2002).
Біяграфія Нарадзілася 5 жніўня 1962 года ў Мінску ў сям’і дактароў Вісарыёна Цімафеевіча і Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Мінскім медінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасля інстытута размеркавалі ў Завіцінск Амурскай вобласці. Юліі тым часам было толькі 2 гады, праз трывалыя ангіны і ўрэшце рэўматызм у 3 гады бацькі адвезлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла ў дзядоў па бацькуВыбоістыя шляхі Юліі Чарняўскай.
У сем гадоў пайшла ў школу № 2 у Мінску, пасля другога класа яе расфармавалі. Пераехала з цэнтра горада ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру.
У 1984 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Размеркавана ў школу № 91 Мінска. Праз цкаванне з боку калектыву была вымушана сысці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнай, часова ўладкавалася ў кінатэатр «Перамога», які чакаў неўзабаве рамонту. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, калі прыехала туды з сябрамі на майскія святы.
У 1996—2020 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
18 мая 2021 года Юлія Чарняўская затрымана падчас атакі рэжыму Лукашэнкі на прадпрыемства, якое забяспечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве пасаджана пад дамашні арышт. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заявай і прызналі яе палітычный зняволенай. 13 студзеня 2022 года стала вядома, што Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад дамашняга арышту.
Навуковая дзейнасць, літаратурная творчасць Кірункі навуковай дзейнасці: этнічная культуралогія, семіётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобраза беларуса.
Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П. Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: Штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаўhttp://dramacenter.org/by/library/chernyavskaya-yuliya/.
Спектакль Чарняўскай «Аднакласнікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (рэжысёр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі за 2012 год.
У 2010-х гадах уваходзіла ў Раду, якая размяркоўвала стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыцhttps://lit-bel.org/news/Stipendiya-mya-Magdaleni-Radzvl-dlya-psymennts--perakladchits-7584/?sphrase_id=711794 , кіравала літаратурным клубам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY». У жніўні 2020 года далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
Сям’я Муж — Юрый Анатольевіч Зісер (1960—2020) — беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уласнік і да 2012 года генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY, грамадскі дзеяч, мецэнат. Дачка — Яўгенія.
Крыніцы
Літаратура Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — 270 с. — ISBN 985-6798-21-3. — С. 13.
Спасылкі Асабісты блог Юліі Чарняўскай Выбоістыя шляхі Юліі Чарняўскай Старонка Юліі Чарняўскай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты культуралогіі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Драматургі Беларусі