Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (, Канцяміраўка — , Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны ваенны лётчык СССР (1970), маршал авіяцыі (1975), доктар ваенных навук, член Грамадскай палаты РФ. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў (1974—1989) ад Кіргізскай ССР.
У Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (Савецкай Арміі) з мая 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе скончыў Луганскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і са жніўня гэтага ж года на пасадзе лётчыка 594-га штурмавога авіяцыйнага палка на фронце.
Да ліпеня 1944 года камандзір эскадрыллі 198-га штурмавога авіяцыйнага палка 233-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 4-й паветранай арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант А. М. Яфімаў здзейсніў 100 баявых вылетаў на разведку і штурмоўку варожых войскаў, аэрадромаў, перапраў і чыгуначных эшалонаў.
26 кастрычніка 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, старшаму лейтэнанту Яфімаву Аляксандру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 4845).
Усяго за гады вайны Яфімаў здзейсніў 288 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2, у ходзе якіх ім асабіста і ў складзе групы знішчана 85 варожых самалётаў на аэрадромах (што з’яўляецца вышэйшым дасягненнем сярод савецкіх лётчыкаў ўсіх радоў авіяцыі) і 8 самалётаў збіта ў паветраных баях, знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
18 жніўня 1945 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях капітан Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка» (№ 73/2), 21 мая 1951 года яму быў усталяваны помнік у Мілерава.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці Катэгорыя:Дактары ваенных навук Катэгорыя:Маршалы авіяцыі Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Кіргізскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны