Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка (; ) — расійскі паэт.

Біяграфія Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкуецца з 1949 года. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным пафасам (зборнікі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.

На беларускую мову творы Еўтушэнка пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Евгений Евтушенко похоронен в Переделкино /ТАСС, 11.04.2017/

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Украіны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Петразаводска Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі