Валерый Сямёнавіч Паздняко́ў (нар. , ) — беларускі археолаг, археограф, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1992).

Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў г. Вілейцы.

У 1985 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1985—1988 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Клецк X—XVIII стст. (Гісторыя матэрыяльнай культуры беларускага феадальнага горада)».

У 1988—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце гісторыі НАНБ, у 1993—1994 гадах навуковы супрацоўнік. З 1994 года навуковы рэдактар у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», з 1997 года вядучы навуковы рэдактар.

З 2007 года вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2008).

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя і археалогія феадальнай Беларусі; гісторыя яе матэрыяльнай і духоўнай культуры; археаграфія і крыніцазнаўства Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў; праблемы яе этнічнай гісторыі, генеалогіі, гістарычнай геаграфіі, картаграфіі, баністыкі.

Кіраўнік прац па падрыхтоўцы серыі даведнікаў, прысвечаных помнікам права Беларусі XIV—XVI стагоддзяў.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў выдання, складальнік фундаментальнай энцыклапедычнай працы «Вялікае княства Літоўскае» (2005—2010, 3 тамы; 2-е выданне: 2007, 2 тамы) і аўтар 1922 артыкулаў.

Праводзіў археалагічныя раскопкі феадальнага Клецка (1986—1990), абследаванні помнікаў Клецкага (1986, 1991) і Нясвіжскага (1991—1992) раёнаў, абследаванні і нагляд за землянымі работамі ў Пінску (1992—1993). Удзельнічаў у раскопках Мінска, Віцебска, Турава, Навагрудка і інш.

Узнагароды Ганаровы архівіст Беларусі (2016).

Бібліяграфія Асноўныя публікацыі

Кнігі Клецк X—XVIII стст. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — 286 с., іл. Папяровыя грошы Беларусі. Ад XVIII ст. да нашых дзён. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 213 с., іл.

Аўтарэферат дысертацыі Клецк X—XVIII вв.: (История материальной культуры белорусского феодального города). Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / Ин-т истории АН БССР. — Мн., 1991. — 27 с.

Бібліяграфічныя паказальнікі Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Біябібліяграфічны паказальнік. Выданне другое, дапоўненае / Укладальнікі: В. М. Лебедзева (кіраўнік), В. У. Скалабан, Т. М. Махнач, І. Б. Мацяш, Р. У. Раманоўскі, С. С. Артамонава, С. І. Міхальчанка, Л. І. Станкевіч, В. С. Пазднякоў. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — 167 с. Археаграфічныя даследаванні і распрацоўкі ў Рэспубліцы Беларусь (1991—2008 гг.). Бібліяграфічны паказальнік / Складальнікі: Ю. У. Несцяровіч, В. С. Пазднякоў, І. М. Шпілеўская. — Мінск: БелНДІДАС, 2010. — 89 с.

Публікацыі ў часопісах, зборніках Бубенько Т. С., Зайковский Э. М., Поздняков В. С. Исследования Белорусской экспедиции // Археологические открытия 1986 года. — М.: Наука, 1988. — С. 355—357. Пазнякоў Валерый, Бубенька Таццяна. Подых незвычайнай эпохі: Клецкая кафля XVI стагоддзя // Мастацтва Беларусі. — 1991. — № 3. — С. 33—38. Развитие керамики древнерусского Клецка (X—XIII вв.) // Древнерусская керамика. — М.: Институт археологии РАН, 1992. — С. 48—60. Школы і бібліятэкі феадальнага Клецка // Адукацыя. Гісторыя. Мова: Тэматычны зборнік навуковых прац па беларусазнаўству. — Брэст, 1992. — С. 15—18. Паходжанне і ранняя гісторыя Клецка // Весці АНБ. Серыя гуманіт. навук. — 1993. — № 3. — С. 68—75. Паўднёвая Беларусь у складзе ВКЛ // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 19—28. Умацаванні Клецка XI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік: Памяці Міхася Ткачова. У 2-х частках. Ч. 2. — Мн., 1993. — С. 77—92. Даследаванні ў Клецкім і Нясвіжскім раёнах // Весці АНБ. Серыя гуманіт. навук. — 1994. — № 2. — С. 120—122. Pazdniakou Walery. Założenia urbanistyczne miast Białorusi Południowej w XVI—XVIII wieku // Archaeologia Historica Polona. Tom 3. — Toruń, 1996. — S. 273—288. Хрысціянскія святыні Клецка XV—XIX стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 10. — Мн., 1996. — С. 144—156. Пазнякоў В., Бубенька Т. Фібулы старажытнага Клецка // З глыбі вякоў: Наш край. Гістарычна-культуралагічны зборнік. [Вып.] 2. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 23—27. Як пачынаўся горад // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 25—26. Ранняя гісторыя Клецка // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 27—28. Уладальнікі Клецка (IX—XVI стст.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 54—55. Бубенька Т. С., Пазнякоў В. С. Клецкая кафля XVI стагоддзя // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 61—65. Канановіч У. І., Пазнякоў В. С. Школы, бібліятэкі… // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 66—67. З гісторыі вёсак Клецкага раёна (XV—XVIII стст.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 72—91. Хрысціянскія святыні Клецка // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 124—132. Радзівіл Сіротка і ўстанаўленне сувязей з Мальтыйскім ордэнам // Беларусіка=Albaruthenica. 15. На шляхах да ўзаемаразумення. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 172—177. Дучыц Л., Ганецкая І., Іоў А., Пазнякоў В. Курганна-жальнічны могільнік каля в. Сухая Гара (вынікі раскопак 1995—1997 гг.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 16. — Мн., 2001. — С. 115—120. Пачатак гісторыі Мальтыйскага закона ў Беларусі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 12. Археалогія эпохі сярэдневякоўя. Да 75-годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенкі. — Мн.: ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», 2006. — С. 225—231. Сталавічы — маёнтак Мальтыйскага ордэна ў Беларусі ў XVII—XIX стст. // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны. Зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. — Мінск: Беларуская навука, 2007. — С. 89—104. Тастамент Гальшкі Яўфіміі Радзівіл з князёў Вішнявецкіх (1569—1596) // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Мінск: БелНДІДАС, 2007. — С. 207—221. Шляхцічы Берасневічы супраць князёў Радзівілаў (старонка з гісторыі Мальтыйскага ордэна ў Беларусі ў XVI—XIX стст.) // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — Вып. 6. — С. 182—187. З гісторыі Мальтанскага Закону на Беларусі: рыцар і камандор Мікалай Уладзіслаў Юдыцкі (1642—1669) // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. — Vilnius: Aidai; Miensci: Athenaeum, MMIX. — С. 204—208. «Клецк X—XVIII стст. (Гісторыя матэрыяльнай культуры беларускага феадальнага горада)», кандыдацкая дысертацыя (1991).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага