Юстус Ёнас (; ,  — , ) — сябар і памочнік Лютэра, прафесар багаслоўя і пробашч у Вітэнбергу.

Біяграфія

Суправаджаў Лютэра ў Вормс, дапамагаў яму пры перакладзе Старога Запавету і пры візітацыі цэркваў, браў удзел у складанні так званых Торгаўскіх артыкулаў і прысутнічаў на рэйхстагу ў Аўгсбургу. У 1541 Ёнас быў запрошаны ў Гале, каб рэфармаваць там царкоўную і школьную справу. Шмалькальдэнская вайна вымусіла яго пакінуць горад (1546). Пасля доўгіх блуканняў, Ёнас у 1551 стаў прыдворным прапаведнікам у Кобургу, у 1553 — суперінтэндэнтам у Айсфельдзе. Яго перапіска выдадзена ў «Geschichtsqirellen der Provinz Sachsen» (Гале, 1884—1885).

Літаратура Christian Gottlieb Jöcher: Allgemeines Gelehrten-Lexikon. 2. Teil, D-L. Leipzig 1750.

Катэгорыя:Лютэранскія тэолагі Катэгорыя:Постаці Рэфармацыі Катэгорыя:Багасловы Германіі