Андрэй Максімавіч Варанецкі (, в. Дубраўка, Пухавіцкі раён — , в. Вялікія Эйсманты) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут у 1940 годзе. Накіраваны працаваць на пасадзе дырэктара Суражкоўскай васьмігадовай школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. настаўнічаў у Гродзенскай вобласці, у 1953—1972 гадах — старшыня калгаса «Гвардыя» Бераставіцкага раёна (з 1972 года калгас імя Варанецкага). Член ЦК КПБ у 1966—1971 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання ў 1962—1966 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання ў 1971—1972 гадах.

Памёр 14 студзеня 1972 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Пахаваны ў вёсцы Вялікія Эйсманты. Калгас «Гвардыя» быў названы калгасам імя А. М. Варанецкага.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) — за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Спасылкі

Герои Социалистического Труда Пуховичского района Героі працы

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Члены ЦК КПБ