Банда-Ачэх (; раней называўся Кутараджа) — сталіца і самы буйны горад у правінцыі Ачэх у Інданезіі, на паўночным узбярэжжы вострава СуматраБольшая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 2. Ангола — Барзас. 1970. 632 стр., илл.: 47 л. илл. и карт..

Колькасць насельніцтва ў 2006 годзе складала прыкладна 260 тысяч чалавек (у 1946 — 11 тысячБольшая Советская Энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 24. Кукуруза — Лесничество. 1953. 620 стр., илл.; 62 л. илл. и карт., у 1961 — 34 тысячы).

У горадзе маюцца чыгуначная станцыя і міжнародны аэрапорт імя султана Іскандара Муда.

Да 26 снежня 2004 года Банда-Ачэх быў параўнальна малавядомы. Але землятрус у Індыйскім акіяне, што здарыўся ў гэты дзень, і цунамі, якое рушыла за ім, значна разбурылі горад, каля 130 тысяч чалавек загінулі, дзясяткі тысяч былі параненыя.

Гарады-пабрацімы

Геаграфія Клімат

Катэгорыя:Гарады Інданезіі