Не блытаць з лініяй Гіндэнбурга Першай сусветнай вайны, таксама часта званай лініяй Зігфрыда.
Заходні вал або Заходняя сцяна (), сярод праціўнікаў Германіі таксама вядомы як «Лінія Зігфрыда» () — сістэма нямецкіх доўгачасовых умацаванняў, збудаваных у 1936—1940 гадах на захадзе Германіі, у прыгранічнай паласе ад Клевэ да Базеля — нямецкая лінія абароны на сушы. Працягласць каля 630 км, сярэдняя глыбіня 35—100 км. Складалася з палос забеспячэння, галоўнай і тылавой, мела каля 16 тыс. фартыфікацыйных збудаванняў. Пры праектаванні таксама планавалася стварэнне суцэльнай зоны ППА, якая б складалася з 60 зенітных батарэй.
Заходні вал у пачатку вайны thumb|300px|left|Участак Заходняга вала, абсталяваны радамі калючага дрота, процітанкавым эскарпам і процітанкавымі надаўбнямі. Красавік, 1940 г.
3 верасня 1939 года Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі. Аднак аж да 10 мая 1940 г. якіх-небудзь істотных ваенных дзеянняў на Заходнім фронце не вялося, з прычыны чаго гэты час атрымаў назву «Дзіўнай вайны». Абодва праціўніка заставаліся пад абаронай сваіх умацаванняў, а сапраўдныя баі разгарнуліся на поўначы і захадзе. Пасля завяршэння кампаніі ў Францыі абсталяванне са збудаванняў Заходняга вала было знята і выкарыстана ў іншых месцах. Бетонныя ўмацаванні, процітанкавыя і проціпяхотныя лініі досыць хутка зараслі і перасталі выконваць ускладзеную на іх задачу. Пабудовы і падземныя збудаванні сталі выкарыстоўвацца як складскія памяшканні і ў сельскагаспадарчых мэтах. Іншае абсталяванне, такое як ложкі з казармаў і бункераў былі перададзены нядаўна створаным грамадзянскім бамбасховішчам. Гэтыя ложкі насельніцтвам з-за іх паходжання часта зваліся «ложкамі заходняй сцяны».
Заходні вал у 1944 г Пасля высадкі саюзнікаў у Нармандыі, на Захадзе вайна зноў пачалася ў поўную сілу. 24 жніўня 1944 Адольф Гітлер запатрабаваў правесці ўмацаванне Заходняй сцяны. На гэту працу было перакінута 20 тысяч чалавек з Імперскай працоўнай службы і паднявольных рабочых, да яе прыцягваліся і мясцовыя жыхары. Апроч аднаўлення старой лініі ўмацаванняў, быў таксама збудаваны і шэраг новых абарончых збудаванняў, якія прадстаўляюць сабой перш за ўсё лёгкія і часовыя ўмацаванні. Правядзенню прац у поўнай меры перашкаджала авіяцыя саюзнікаў, якая мела ў той час поўнае панаванне ў паветры. На працягу верасня 1944 — сакавіка 1945 умацаванні былі пераадолены войскамі саюзнікаў.
Сучасны стан thumb|300px|left|Сучасны стан участку Заходняга вала, абсталяванага процітанкавымі надаўбнямі.
Пасля вайны наземныя збудаванні былі амаль цалкам разбураны, падземныя часткова выкарыстоўваюцца войскамі НАТА.
Гл. таксама
Арганізацыя Тота Прарыў Заходняга вала (лініі Зігфрыда) Лінія Мажыно Лінія Гіндэнбурга Лінія Манергейма Лінія Сталіна Лінія Молатава Лінія Салпа Атлантычны вал
Літаратура Военный энциклопедический словарь, Москва, ОНИКС XXI век, 2002
Спасылкі
Катэгорыя:Бітвы Другога фронту Катэгорыя:Абарончыя лініі Другой сусветнай вайны