Дэбра Монк (, 27 лютага 1949) — амерыканская , і .
Монк найбольш вядомая па сваіх ролях на Брадвеі, якія ёй прынеслі прэмію «Тоні» у 1993 годзе, а таксама яшчэ некалькі намінацый на галоўную тэатральную прэмію. Яна таксама выйграла прэміі «Эмі» ў катэгорыі «Лепшая запрошаная актрыса ў драматычным тэлесерыяле» у 1999 годзе за ролю ў серыяле «Паліцыя Нью-Ёрка», і тэатральныя прэміі «ОБІ» у 1999 і «Драма Дэск» у 2007 годзе.
На тэлебачанні яна вядомая па сваіх ролях у серыялах «Схватка» і «Анатомія страсці». Яна таксама з’явілася ў такіх фільмах як «Масты акругі Мэдысан», «Клуб першых жонак», «Адвакат д'ябла», «Каханне і іншыя акалічнасці» і г.д.
Спасылкі
Debra Monk at the Internet Off-Broadway Database Star File: Debra Monk at Broadway.com at playbill.com August 9, 2006
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Obie Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск»