Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў (, в. Панькаўская Буда, Касцюковіцкі раён — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Украінец. Адукацыя пачатковая. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года, у дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з ліпеня 1941 года, наводчык станковага кулямёта. Прайшоў баявы шлях ад Масквы да Эльбы — удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Украіны і Польшчы, баёў у Германіі. Удзельнічаў ў гераічным 42-дзённым рэйдзе па тылах ворага ў 1942—1943 гадах на ўчастку Ржэў — Сычоўка — Нялідава.

З верасня 1843 г. на Бранскім фронце. У верасні 1943 года адным з першых фарсіраваў Дзясну і на захопленым плацдарме адбіў 2 контратакі праціўніка.

Кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі радавы Аляксандр Варанцоў ў сакавіку 1945 года ў баях у раёне горада Барвальдзе кулямётным агнём забяспечваў эскадрону выхад да шашы і атаку апорнага пункта праціўніка.

Член ВКП(б)/КПСС з 1945 года. Пасля вайны быў дэмабілізаваны. Працаваў старшынёй калгаса ў роднай вёсцы, лесніком.

Памёр 23 студзеня 1973 года. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 31 мая 1945 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

Памяць Імем Героя названая вуліца ў горадзе КасцюковічыВоронцов Александр Никифорович .

Літаратура

Спасылкі Воронцов Александр Никифорович Воронцов Александр Никифорович

Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне