Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі — збор правіл беларускай мовы, зацверджаных Законам «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 года (увайшоў у сілу 1 верасня 2010 года)Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»Новая беларуская арфаграфія замахнецца на… «Газпром» Через два года белорусы начинают писать по закону . Да гэтага апошні раз правілы беларускага правапісу афіцыйна зацвярджаліся пастановаю Савета Міністраў БССР у 1957 годзеГісторыя зьменаў беларускага правапісу — Радыё Свабода © 2010.
Гісторыя Папярэдняя рэдакцыя правіл беларускай арфаграфіі дзейнічала ў Беларусі з 1958 года. Аднак і яна не ахоплівала ўсіх спрэчных і няясных выпадкаў, таму праца па ўдасканаленні правілаў беларускай арфаграфіі працягнулася.
Са зменай палітычнай сітуацыі ў канцы 1980-х гадоў, калі Беларусь стала незалежнай, суверэннай дзяржавай, калі сталі пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялічвацца кола яе носьбітаў, пытанні аб новым удакладненні і ўдасканаленні правапісу зноў сталі на парадак дня. На старонках перыядычных выданняў разгарнулася арфаграфічная дыскусія, у ходзе якой выказваліся прапановы перагледзець усё тое, што было зроблена ў 1933 годзе. Некаторыя дыскутанты наогул прапаноўвалі вярнуцца да правапісу 1920-х гадоў. Асобныя газеты і часопісы пачалі змяшчаць матэрыялы, надрукаваныя паводле правапісу Браніслава Тарашкевіча.
З мэтай абмеркавання стану беларускага правапісу ў цэлым і аналізу тых канкрэтных пытанняў, якія найбольш часта былі аб’ектам дыскусіі ў перыядычным друку (гэта абазначэнне на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, правапіс не/ня і без/бяз, правапіс і/й, правапіс іншамоўных слоў і іншае), Інстытутам мовазнаўства АН Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны была арганізавана рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Праблемы беларускага правапісу». Яна праходзіла 19—20 лістапада 1992 года ў Мінску. Канферэнцыя прыняла пастанову, у якой адзначаецца, што ўдзельнікі канферэнцыі лічаць пастанову СНК «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» фактам палітычнага ўмяшання ў моўны працэс. Азначаецца таксама мэтазгодным стварыць рабочую камісію, якая павінна падрыхтаваць праект удакладненняў правапісу.
17 жніўня 1993 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб удасканаленні правапісу беларускай літаратурнай мовы», у адпаведнасці з якой была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы на чале з Нілам Гілевічам. У верасні 1994 года былі апублікаваны «Высновы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы». Камісія прызнала, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання, не патрабуюць кардынальных зменЗ гісторыі беларускага правапісу , і рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», дзе былі б улічаны выказаныя прапановы, а таксама патрэбы моўнай практыкі. У прыватнасці, было рэкамендавана: пашырыць фанетычны прынцып пісьма як у лексіцы спрадвечна беларускай (напісанне мяккага знака для перадачы асіміляцыйнай мяккасці, падпарадкаванне правілу якання слоў тыпу дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць), так і ў словах іншамоўнага паходжання (перадача канцавых спалучэнняў -эл(ь), -эр у ненаціскным становішчы праз -ал(ь), -ар); напісанне ў у выпадках тыпу ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю; пашырыць напісанне мяккага знака: сьведчыць, астраханьскі, разьюшаны; на канцы запазычаных слоў пісаць -іё (-ыё): трыё, Антоніё, Рыё-дэ-Жанейра; ва ўсіх выпадках у прыметніках спалучэнне -кс- на стыку кораня і суфікса перадаваць праз ц: узбецкі, таджыцкі, калмыцкі, а -стн- — праз -сн-: баласны, кантрасны; спалучэнне сч, якое паходзіць з ск, перадаваць праз шч: пяшчаны, брушчатка і інш.
У 1997 годзе быў створаны калектыў па распрацоўцы правіл арфаграфіі і пунктуацыі (А. Падлужны, А. Крывіцкі, А. Міхневіч, А. Цясевіч, П. Шуба, М. Яўневіч), які на працягу 1997—1998 гадоў падрыхтаваў «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: (Праект новай рэдакцыі)». Аднак праца была ў цэлым негатыўна ацэнена грамадскасцю (артыкулы А. Каўруса, Д. Паўлаўца, П. Сцяцко, водгукі кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ і інш.). У 2003 годзе закончаны адрэдагаваны праект новых правіл быў перададзены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта і затым стаў асноваю новага закона.
Канчатковы варыянт новай рэдакцыі «Правіл» распрацавала рабочая група пад кіраўніцтвам Віктара Іўчанкава і Аляксандра Лукашанца, якая была створана ў студзені 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вынікам стала падпісанне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года Закона «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 года.
Асноўны змены Галоўныя адрозненні ў правілах беларускай мовы 2008 года ад правіл 1957 годаСямнаццаць істотных зьмен у новай рэдакцыі правілаў — Радыё Свабода © 2010Pravapis.org — Belarusian language — Reform? З. Ф. Саўка. Правілы левапісу Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі:
Пашыраны прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання замест напісання гэтых слоў з о на канцы: адажыа, трыа, сальфеджыа, Токіа замест адажыо, трыо, сальфеджыо, Токіо. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імён уласных, канцы асноў -эр і -эль замяняюцца на -ар і -аль: камп’ютар, пэйджар, шніцаль замест камп’ютэр, пэйджэр, шніцэль, але Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр. Напісанне літары я замест е ў словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць і васямнаццаць (да ўвядзення новых правіл пісалі дзевяты, дзесяты, семнаццаць і васемнаццаць). Напісанне літары а замест о ў складанаскарочаных словах, як у адпаведных поўных словах: гаркам, газпрам замест гарком, газпром. Пашырэнне напісання э замест е ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: экзэмпляр, тунэль, сэрвіс, рэзюмэ замест экземпляр, тунель, сервіс, рэзюме. Уніфікацыя напісання прыметнікаў на -скі, утвораных ад уласных імён, усе яны пішуцца без змякчэння. Напрыклад, калі паводле старых правіл пісалася чаньчуньскі і цяньшаньскі з мяккім знакам перад -ск, а любанскі і астраханскі — без мяккага знака, то па новых правілах усе яны пішуцца без мяккага знака. Пашырэнне напісання ў на словы іншамоўнага паходжання: па ўніверсітэце, для ўніята, раўнд, клоўн замест па універсітэце, для уніята, раунд, клоун, але траур. Напісанне літары ё замест спалучэння літар йо ў пачатку і сярэдзіне іншамоўных слоў: Нью-Ёрк замест Нью-Йорк. Напісанне першай часткі ста- ў складаных словах: стагадовы, стаметроўка. Напісанне літары ы пасля прыставак суб-, дэз-: субынспектар, дэзынтэгратар. Спрашчэнне групы зычных стн да сн у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны. Пашырэнне ўжывання суфікса -ава- (-ява-) у дзеясловах і адпаведных аддзеяслоўных назоўніках: анатаваць, забетанаваць, рэтушаваць. Упарадкаванне напісання вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, тытулаў, званняў, пасад. З вялікай літары пішуцца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і інш. Пашырэнне ўжывання вялікай літары ў назвах знамянальных падзей і дат: Нараджэнне Хрыстова, Дзяды. Напісанне з вялікай літары імён божастваў і вытворных ад іх, а таксама падобных па сэнсе слоў: Бог, Яхве, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Тройца. Спрашчэнне правіл пераносу. Пры збегу зычных унутры слова пераносіць можна ў любым месцы: правілы 1959 года дапускалі перанос ся-стра, сяс-тра і сяст-ра, але толькі рас-крыць, двац-цаць, сол-лю; правілы 2008 года таксама дапускаюць перанос ра-скрыць, раск-рыць, два-ццаць, со-ллю.
Законам быў устаноўлены двухгадовы перыяд, на працягу якога старыя і новыя правілы ўжываліся паралельна, а ўжо ў верасні 2010 года адбыўся канчатковы пераход на новыя правілы.
Ацэнкі Зацверджаныя правілы крытыкавалі за неадназначнасці ў розных пунктах. Напрыклад: унтэр (§ 14:7) пішацца праз літару э, што супярэчыць правапісу ненаціскной фіналі -эр у запазычаннях (§ 4:6); Ёфе (§ 16:3), Яхве (§ 26:1) пішуцца з літарай е, што супярэчыць правілу напісання літар е, э на канцы слоў (§ 3:2); Тао Юаньмінь (§ 25:1) пішацца праз літару о, што супярэчыць правілу напісання літары о толькі пад націскам (§ 2:1); Пі Маў Нін (§ 25:1) пішацца з літарай ў, што супярэчыць правапісу у на канцы запазычаных слоў (§ 15:1); Дзі Віторыё (§ 25:2) пішацца з літарай ё, што супярэчыць правілу напісання ненаціскной літары ё (§ 2:2). У § 9 не апісваецца, як перадаецца спалучэнне іо на канцы слова, таму ў правілах сустракаюцца розныя варыянты: Токіа (§ 2:1), Рыа-Грандэ (§ 27:1), Рыа-дэ-Жанэйра (§ 27:2), Сант-Эліё (§ 25:1), радыё (§ 41:3); Кароль Іярданіі (§ 29) пішацца з літарай я, што супярэчыць правілу напісання спалучэння іо ў пачатку слова не пад націскам (§ 9:1); шэсцьдзясят (§§ 18:4, 37:1, 61:1) пішацца праз я ў другім складзе, але шэсцьдзесят (§ 61:14) — праз е; пляяда (§ 9:6) пішацца праз я ў першым складзе, хоць у акадэмічных слоўніках фіксуецца без якання: плеяда; розныя напісанні Булонь-сэр-Мэр (§ 27:2) і Булонь-сюр-Мэр (§ 35:3).
Гл. таксама Арфаграфія беларускай мовы Беларускі правапіс (1959)
Спасылкі
Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
З гісторыі беларускага правапісу
Літаратура
Катэгорыя:Правапісы беларускай мовы Катэгорыя:2008 год у Беларусі