Зале́ссе (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1630 годзе належала П. Вітаноўскаму, у 1774 годзе — А. Вітаноўскаму, у 1789 годзе — Старавольскім.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Збірагі, прыватнае ўладанне графа Грабоўскага. У 1889 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета; тут размяшчалася Збіражская валасная ўправа. У 1890 годзе сяляне Залескай сельскай грамады мелі 118 дзесяцін зямлі. Працавала школа граматы.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах.
8 мая 1970 года вёска Залессе з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Насельніцтва 72 жыхары (1861) 11 двароў, 129 жыхароў (1886) 121 жыхар (1905) 21 двор, 89 жыхароў (1921) 45 двароў, 223 жыхары (1940) 157 жыхароў (1959) 124 жыхары (1970) 33 гаспадаркі, 71 жыхар (1997) 28 гаспадарак, 58 жыхароў (2005) 50 жыхароў (2009) 58 жыхароў (2019) 40 гаспадарак, 81 жыхар (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна