Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў (, г. Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 5 снежня 2013 па 24 чэрвеня 2015 года).
Біяграфія Нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, колава-гусенічныя машыны; Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), ваеннае і дзяржаўнае кіраванне. Генерал-маёр.
Займаў камандныя і штабныя пасады ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады, а затым намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся членам калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
На IX з’ездзе грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» быў абраны старшынёй рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Абраны па Гродзенскай выбарчай акрузе № 52.
Узнагароды Узнагароджаны дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае трох сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)