Х'ёлен, таксама К'ёлен ( — даслоўна «кіль») — нагор'е ў Швецыі і Нарвегіі, паўночна-ўсходняя частка Скандынаўскіх гор; цягнецца на працягу ад Тронхеймс-фіёрда і возера Фемун да пласкагор'я Фінмарксвіда прыкладна ўздоўж і, часткова, . Найвышэйшы пункт нагор'я — гара Кебнекайсэ ().
thumb|Від на гару Кебнекайсэ Горы Х'ёлена складзены пераважна гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі.
Для нагор'я характэрны ледавіковыя формы рэльефу, маюцца ледавікі, вялікая колькасць азёр; большасць рэк кароткія, з моцным цячэннем. Х'ёлен з'яўляецца водападзелам: рэкі яго паўночна-заходніх схілаў адносяцца да басейна Нарвежскага мора, рэкі паўднёва-ўсходніх схілаў — да басейна Батнічнага заліва Балтыйскага мора.
Расліннасць на схілах гор Х'ёлена — горна-тайговая і горна-тундравая. На шведскай частцы нагор'я знаходзяцца нацыянальныя паркі Абіску, Стура-Шофалет і Сарэк.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нагор’і Катэгорыя:Скандынавія Катэгорыя:Горы Нарвегіі Катэгорыя:Горы Швецыі Катэгорыя:Горы Фінляндыі