Заходняя Суматра () — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.
Насельніцтва
Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.
Адміністрацыйны падзел
Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў: № Адм. адзінка Тэрыторыя,км² Насельніцтвачал. (2010) Адм. цэнтр 1 Астравы Ментавай6 011,3576 421 Туа-Педжат 2 Паданг (горад)694,96 833 584 3 Паўднёвы Песісір5 794,95429 699 Паінан 4 Паўднёвы Салок3 209,05 144 236 Паданг-Аро 5 Дхармасрая3 346,20 191 277 Пулау-Пунджунг 6 Салок3 875,15 348 991 Арасука 7 Салок (горад)57,64 59 317 8 Сіджунджунг2 745,73 201 627 Муара-Сіджунджунг 9 Савахлунта (горад)273,45 56 812 10 Танах-Датар1 336,00 338 584 Батусанкар 11 Паданг-Панджанг (горад)23,00 47 008 12 Паданг-Парыяман1 328,79 390 204 Парыт-Малінтанг 13 Парыяман (горад)73,36 79 073 14 Агам2 232,30 455 484 Лубук-Басунг 15 Букіцінгі (горад)25,24 110 954 16 Ліма-Пулух-Кота3 354,30 348 249 Сарыламак 17 Паякумбух (горад)80,34 116 910 18 Пасаман3 947,63 252 981 Лубук-Сікапінг 19 Заходні Пасаман3 887,77 364 587 Сімпанг-Эмпат Усяго42 297,21 4 845 998
Транспарт
Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.
Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з'яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.
Спасылкі
Official website Official tourism website Photos of West Sumatra
Катэгорыя:Правінцыі Інданезіі