Акруга Паўднёвы Салок () — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг-Аро.

Геаграфія

Плошча акругі — 3 346,2 км². На паўночным захадзе мяжуе з акругай Салок, на паўночным усходзе і ўсходзе — з акругай Дхармасрая, на захадзе — з акругай Паўднёвы Песісір, на поўдні — з тэрыторыяй правінцыі Джамбі.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 144281 чалавек. У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, а таксама яванцы.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя акругі Паўднёвы Салок адміністрацыйна падзяляецца на 7 раёнаў (kecamatan):

Алам-Паух-Дуо Кота-Парык-Гаданг-Дыятэх Сангір Сангір-Балай-Джанга Сангір-Батангхары Сангір-Джуджуян Сунгай-Пагу

Катэгорыя:Акругі правінцыі Заходняя Суматра