Афелія () ці «Смерць Афеліі» — карціна англійскага мастака Джона Эверэта Міле, завершаная ім у 1852 годзе. У аснове карціны ляжыць сюжэт з п'есы Шэкспіра «Гамлет». Гэтае палатно, выстаўленае ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1852 годзе, было далёка не адразу ацэнена сучаснікамі.
Сюжэт Афелія была каханай прынца Гамлета, але, даведаўшыся, што ён забіў яе бацьку Палонія, яна звар'яцела розумам і скончыла з сабой — утапілася ў рацэ. Як кажуць магільшчыкі ў п'есе, «Каб не парушан быў царкоўны статут загадам найвышэйшым, то яна ляжала б у зямлі неасвячонай да страшнага суда». Міле адлюстраваў сцэну, якая апісана Каралевай, маці Гамлета. Яна апісвае смерць Афеліі, як няшчасны выпадак:
На карціне Афелія намаляваная адразу пасля падзення ў раку. Яна спявае гаротныя песні, напалову пагружаная ў ваду. Яе пастава — раскрытыя рукі і позірк, скіраваны ў неба, — выклікае асацыяцыі з Распяццем Хрыста, а таксама нярэдка інтэрпрэтавалася, як эратычная. Дзяўчына павольна апускаецца ў ваду на фоне яркай, квітнеючай прыроды, на яе твары няма ні панікі, ні адчаю. І хоць смерць непазбежная, на карціне час як быццам замер. Міле ўдалося па-майстэрску захаваць імгненне, якое праходзіць паміж жыццём і смерцю.
Спасылкі
Категория:Картины по сюжетам произведений Уильяма Шекспира
Катэгорыя:Карціны Джона Эверэта Міле Катэгорыя:Карціны са збораў галерэі Тэйт Катэгорыя:Карціны 1852 года Катэгорыя:Карціны па сюжэтах твораў Уільяма Шэкспіра