Конрад Захарыяс Лорэнц (; , Вена — , Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).
Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.
Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Кёнігсбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вены Катэгорыя:Заолагі Аўстрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Папулярызатары біялогіі Катэгорыя:Этолагі Катэгорыя:Эвалюцыяністы Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Ваеннапалонныя Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Калінгі