ААТ «Беларуская калійная кампанія», (БКК) — пастаўшчык хлорыстага калія.
Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні чатырох прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры і Сан-Паўлу.
БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі УсходБелорусская калийная компания, ОАО, Минск.
Гісторыя Беларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі.
У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размеркаваліся наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %, «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.
На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %).
З 2 снежня 2021 года па 15 снежня 2025 года БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» знаходзіліся ў санкцыйным спісе Міністэрства фінансаў ЗШАМинфин США официально разрешил сделки с «Беларуськалием» и БКК.
У 2022 годзе БКК была ўнесена ў санкцыйныя спісы Канады, ЕСВосем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза, Швейцарыі.
У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Беларускай калійнай кампаніі.
Прадукцыя БКК прапануе наступныя прадукты: стандартны хларыд калію (белы і ружовы), грануляваны хларыд калію (белы і ружовы), тэхнічныя (утрыманне K2O не менш 62 %) і сельскагаспадарчыя разнавіднасці (утрыманне K2O не менш за 60 %).О компании
Крыніцы
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС