Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Пераемнік ПДВ СССР у Беларусі.
Асноўныя задачы Контр-дыверсійная дзейнасць; Ваенная разведка; Выкананне розных задач адмысловымі метадамі.
Гісторыя У пачатку 1990-х гадоў на тэрыторыі Беларускай ваеннай акругі знаходзілісяУдарный механизм: 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія (Віцебск) 38-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада (Брэст) 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка).
У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваны мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад.
У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях.
У 2005 годзе падчас правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый.
У жніўні 2007 года было абвешчана пра стварэнне Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) і 5-я асобна брыгада спецыяльнага прызначэння.
У ліпені 2025 года ў склад ССА былі перададзены 92-гі рэактыўны полк і 147-ы зенітны ракетны полкССО приняли в подчинение 147-й зенитно-ракетный полк . Тады ж пачата стварэнне новай 37-й асобнай дэсантна-штурмавой гвардзейскай брыгады, якая будзе размешчана ў Гомельскай вобласціФормирование новой бригады ССО завершается под Гомелем.
Склад thumb|right|380px Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе: +Абазначэнне фарміравання або часціМесца дыслакацыіАсобныя брыгады 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэнняМар’іна Горка 38-я гвардзейская асобная мабільная брыгадаБрэст 103-я гвардзейская асобная мабільная брыгадаВіцебскДапаможныя фарміраванні 91-ы асобны батальён аховы і абслугоўванняМінск 742-і палявы вузел сувязіКалодзішчыАсобныя атрады 33-і гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння (103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады)Віцебск «Асаблівы атрад» (5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння)Мар’іна Горка
Структура
thumb|Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.
Асобныя мабільныя брыгады арганізацыйна складаюцца:
1. Упраўленне брыгады штаб; службы.
2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17); самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9); зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»); супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).
3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі батальён сувязі; разведвальна-дэсантная рота; інжынерна-сапёрная рота; узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння рота аховы і абслугоўвання; рамонтная рота; рота матэрыяльнага забеспячэння; медыцынская рота; узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.
Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:
1. Упраўленне брыгады штаб; службы.
2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні падраздзяленні СпН (атрады); падраздзяленне сувязі.
3. Падраздзяленні забеспячэння падраздзяленне МТА; штабная рота; медыцынская рота.
Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.
Узбраенне
Цяжкая зброя +ТыпВыяваВытворцаКолькасцьЗаўвагіБронетэхнікаБТР-3Д «Скрыгат»22БТР-80153The Military Balance 2022БТР-70 МБ164БронеаўтамабіліDongfeng Mengshi EQ2050F22Китай подарил Белоруссии 22 копии HummerCS/VN312Volat V1н/дЛіс-ПМн/дМБТС «Кайман»13+АртыллерыяД-30242Б23 Нона-М118АўтамабіліDongfeng Mengshi EQ 2050F22МАЗ-6317н/дПерспектыўныя зразкіVolat V2AsilakФлейта (РСЗА)Віцім
Стралковая зброя +ТыпВыяваВытворцаКалібрНататкіПісталетыПМ9х18 ммПБ9х18 ммАПС9х18 ммПСС7,62×41,5 ммПерспектыўныя пісталетыVSP-4469х19 ммПВ-17 (ПСН-В,«Стрыж»)9х19 ммАўтаматычныя вінтоўкіАКС-745,45х39 ммАКС-74У5,45х39 ммАПС5,66х39 мм9А-919х39 ммАС Вал9х39 ммПерспектыўныя вінтоўкіVSK-1007,62х39 ммVSK-100BP7,62х39 ммSMAR-100BPM7,62х39 ммКулямётыРПКС-745,45х39 ммПКМ 7,62х54 ммПерспектыўныя кулямётыVSMG-1567,62х39 ммСнайперскія вінтоўкіСВД7,62х54 ммВСК-949х39 ммВСС9х39 ммМЦ-116М7,62х54 ммОСВ-9612,7х108 ммAWM.338LMПерспектыўныя вінтоўкіSVN.01 SVN.027,62х51 мм
5,56х45 ммГранатамётыГП-2525 ммАГС-1730 ммРПГ-740 ммРПГ-2672,5 ммПерспектыўныя гранатамётыММ-60 «Сапфір»61 ммЛёгкі рэактыўны гранатамётны комплекс калібрам 61 мм. Можа аб’ядноўвацца ў зборкі да 4 ракет з сістэмаю навядзенняСТРК і ПЗРКСТРК «Фагот»ПЗРК «Ігла» Перспектыўныя СТРК і ПЗРКСТРК «Шэршань»СТРК «Скіф»
Падрыхтоўка кадраў Афіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў.
Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант.
Гл. таксама Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
Спасылкі 5 отдельная бригада специального назначения Силы специальных операций станут новым родом войск белорусской армии // Окна в НАТО
Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі