Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР — адно з першых за ўсю гісторыю Акадэміі навук Беларусі аддзяленняў навук (нароўні з Аддзяленнем грамадскіх навук). Было ўтворана 31 мая 1936 года. Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР. Акадэмікам-сакратаром быў Цэлясцін Лявонавіч Бурстын.

Склад па стане на 1936 годПрезидиум Национальной академии наук Беларуси... С. 55 Інстытут біялогіі АН БССР Інстытут хіміі АН БССР Інстытут псіханеўралогіі АН БССР Інстытут эксперыментальнай фізіялогіі АН БССР Медыцынскі кабінет АН БССР Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР Інстытут торфу АН БССР Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР Інстытут сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі АН БССР Батанічны сад АН БССР Кабінет прыродазнаўства

Гістарычная значнасць Дало пачатак усім аддзяленням навук прыродазнаўчага, тэхнічнага і сельскагаспадарчага профілю, і, адпаведна, развіццю акадэмічных даследаванняў у дадзеных кірунках.

Рэарганізацыя У 1940 Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук у выніку зацвярджэння пастановай СНК БССР ад 27 верасня 1940 № 1348Президиум Национальной академии наук Беларуси... С. 59 новага Статуту АН БССР было падзелена на Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР і Аддзяленне тэхнічных навук.

Літаратура Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 321 с. Гусаков В.Г., Коваленя А.А. Президиум Национальной академии наук Беларуси: Историко-документальный очерк. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 246 с.

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Навука ў Беларусі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе