Далі́на Азёр () — міжгорная ўпадзіна паміж Габійскім Алтаем і Хангаем, на паўднёвым захадзе Манголіі. Даўжыня каля 500 км, шырыня да 100 км. Вышыня 1000—1400 м. Днішча ўпадзіны — ланцуг замкнёных катлавін, складзеных з рыхлых адкладаў і падзеленых узгоркамі і скалістымі градамі. Шматлікія бяссцёкавыя азёры (Баонэ-Цагаан-Нуур, Арог-Нуур). Пераважаюць апустыненныя ландшафты, саланчакі, такыры.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Манголіі Катэгорыя:Даліны