Велле — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, каля гарадскога пасёлка Баравуха.
Плошча паверхні возера 0,9 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 5,25 км. Найбольшая глыбіня возера 6,5 м. Плошча вадазбору 3,75 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, усходнія і паўднёвыя забалочаныя.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.
Літаратура — С. 430. — С. 69.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна